Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
п’яню́чы
дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
п’яню́чы
п’яню́чая
п’яню́чае
п’яню́чыя
Р.
п’яню́чага
п’яню́чай п’яню́чае
п’яню́чага
п’яню́чых
Д.
п’яню́чаму
п’яню́чай
п’яню́чаму
п’яню́чым
В.
п’яню́чы (неадуш.) п’яню́чага (адуш.)
п’яню́чую
п’яню́чае
п’яню́чыя (неадуш.) п’яню́чых (адуш.)
Т.
п’яню́чым
п’яню́чай п’яню́чаю
п’яню́чым
п’яню́чымі
М.
п’яню́чым
п’яню́чай
п’яню́чым
п’яню́чых
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
п’яню́чы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.незал.цяпер.ад п’яніць.
2.узнач.прым. Які прыводзіць да стану ап’янення; хмельны. Пачалі чарнець спачатку яры, яміны, лагчыны, а потым пачарнеў і ўвесь стэп, дыхнуў вільгаццю, запахла сырой травой і знік п’янючы мядовы водар.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫ́ЦІК (Lolium),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Паўн. Афрыцы і Азіі. На Беларусі як занесеныя, натуралізаваныя і пустазелле трапляюцца Ж. п’янючы (L. temulentum), расстаўлены, або льняны (L. remotum), жорсткі (L. rigidum), шматкветкавы (L. multiflorum) і шматгадовы (L. perenne). Ж. шматкветкавы і шматгадовы пад назвай райграс уведзены ў культуру як кармавыя і газонныя расліны. Некат. віды — пустазелле; ёсць ядавітыя. Растуць каля дарог, на пустках, газонах і інш.
Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі ці ўзыходнымі сцёбламі выш. да 1 м і моцнай валасніковістай каранёвай сістэмай. Лісце вузкалінейнае. Агульнае суквецце — рэдкі лінейны двухрадны колас. Каласкі адзіночныя, сядзячыя, сціснуты з бакоў, з 3—15 кветкамі. Плод — зярняўка.