п’янчу́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -чу́г (разм., пагард.).

Тое, што і п’яніца.

|| памянш.зніж. п’янчу́жка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -жцы, Т-ай (-аю), ж., мн. -і, -жак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

п’янчу́га

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. п’янчу́га п’янчу́гі
Р. п’янчу́гі п’янчу́г
Д. п’янчу́гу п’янчу́гам
В. п’янчу́гу п’янчу́г
Т. п’янчу́гам п’янчу́гамі
М. п’янчу́гу п’янчу́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

п’янчу́га

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. п’янчу́га п’янчу́гі
Р. п’янчу́гі п’янчу́г
Д. п’янчу́зе п’янчу́гам
В. п’янчу́гу п’янчу́г
Т. п’янчу́гай
п’янчу́гаю
п’янчу́гамі
М. п’янчу́зе п’янчу́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

п’янчу́га м. и ж., разг., презр. пьянчу́га; (о мужчине — ещё) пропо́йца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

п’янчу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чузе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. пагард. Тое, што і п’яніца. [Завішнюку] стала горка на душы, адчуў, што хочацца хутчэй выйсці з хаты, каб і не глядзець на гэтага п’янчугу Акцызніка. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

П’янчу́га ’горкі п’яніца’ (ТСБМ; мазыр., Грыгор’еў, пісьмовае паведамл.), сюды ж пʼяню́га ’тс’ (Нас., Ян., Сл. ПЗБ); параўн. рус. разм. пьянчюга, балг. пиянчу́га, пиенчу́га. Утворана ад *pьjanъ, *pijanъ, гл. п’яны, пры дапамозе экспрэсіўнай суфіксацыі ‑уга (‑юга); формы з ‑ч‑ у якасці прамежкавай ступені маглі мець утварэнні на ‑чо, параўн. свінчо < свіння, свінка, а таксама балг. дыял. пиянчо́га (гл. БЕР, 5, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

п’янто́с м., п’янчу́га м., ж., п’янчу́жка м., ж. Säufer m -s, -; Promillolge m -n, -n (разм., жарт.); Süffel m -s, - (жарт.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

drunkard [ˈdrʌŋkəd] n. dated п’я́ніца, п’янчу́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пьянчу́га прост. п’янчу́га, -гі м., п’яню́га, -гі м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

п’янчу́жка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам; Р мн. ‑жак; м.; ДМ ‑жцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Памянш.-зніж. да п’янчуга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)