пі́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пі́льны пі́льная пі́льнае пі́льныя
Р. пі́льнага пі́льнай
пі́льнае
пі́льнага пі́льных
Д. пі́льнаму пі́льнай пі́льнаму пі́льным
В. пі́льны (неадуш.)
пі́льнага (адуш.)
пі́льную пі́льнае пі́льныя (неадуш.)
пі́льных (адуш.)
Т. пі́льным пі́льнай
пі́льнаю
пі́льным пі́льнымі
М. пі́льным пі́льнай пі́льным пі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пі́льны, -ая, -ае.

1. Які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы.

Пільная работа.

Пільная патрэба.

2. Старанны, руплівы.

П. у рабоце чалавек.

3. Уважлівы, неаслабны.

Пільная праверка.

Пільна (прысл.) сачыць.

|| наз. пі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́льны

1. при́стальный; зо́ркий;

п. по́гляд — при́стальный взгляд;

~нае во́ка — зо́ркий глаз;

2. (весьма необходимый) настоя́тельный;

~ная патрэ́ба — настоя́тельная нужда́;

3. тща́тельный; внима́тельный;

~ная праве́рка — тща́тельная (внима́тельная) прове́рка;

4. бди́тельный;

трэ́ба быць ~нымі — на́до быть бди́тельными;

~ная спра́ва — неотло́жное де́ло; кра́йняя необходи́мость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы. Толькі сыдзе снег — і да позняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай: хапала іншай, больш пільнай работы! С. Александровіч. Сёння дзед Аляксей прыйшоў па вельмі пільнай патрэбе да начальніка міліцыі. Паслядовіч. Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім без пільнай патрэбы — няхай чуе ўвесь свет. Хадкевіч.

2. Старанны, руплівы, дбайны. — Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. Пальчэўскі. Самым першым друкаваным тварам «Музыка» паэт [М. Багдановіч] выявіў ужо сваю пільную цікавасць да тэмы мастака і мастацтва. Лойка.

3. Уважлівы, неаслабны. Жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу даследчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў свет першая яго кніжка. Навуменка. Старшыня рыхтуецца да гутаркі аб пільным нясенні каравульнай службы. Жычка. Кожная лустачка хлеба была на пільным ўліку. Новікаў. // Зоркі, чуйны, праніклівы. Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. Сабаленка. Затое ў Генадзя вока пільнае. Зрок у яго проста выдатны. Васілёнак.

•••

Мець пільнае вока гл. мець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́льны wchsam, chtsam;

быць пі́льным wchsam [chtsam] sein, auf der Hut sein;

з пі́льнай ува́гай mit ngespannter ufmerksamkeit;

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пі́льны

(польск. pilny)

1) праніклівы, зоркі (напр. п. погляд);

2) уважлівы, неаслабны (напр. п-ая праверка);

3) тэрміновы, неадкладны (напр. п-ая патрэба).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

пі́льны

(польск. pilny)

1) праніклівы, зоркі (напр. п. погляд);

2) уважлівы, неаслабны (напр. п-ая праверка);

3) тэрміновы, неадкладны (напр. п-ая патрэба).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

неусы́пный пі́льны;

неусы́пный надзо́р пі́льны нагля́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бди́тельный пі́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

феру́ла

пільны нагляд’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. феру́ла
Р. феру́лы
Д. феру́ле
В. феру́лу
Т. феру́лай
феру́лаю
М. феру́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)