ПШАНІ́ЧНА-ПЫ́РНІКАВЫЯ ГІБРЫ́ДЫ,

расліны, атрыманыя скрыжаваннем пшаніцы з пырнікам. Першае скрыжаванне правёў у 1930-я г. М.В.Цыцын з мэтай стварэння больш дасканалых форм пшаніцы. Атрыманы П.-п.г. шмат- і аднагадовыя, зерневага і кармавога кірункаў. Лепшыя аднагадовыя зернекармавыя формы па ўраджаі сена перавышаюць азімае жыта на 45—55%, віка-аўсяную сумесь на 25—35%. Шматгадовыя зернекармавыя гібрыды (новы 56-храмасомны від) вызначаюцца высокай устойлівасцю супраць грыбковых хвароб і маразоў. Шматкветныя і шматзерневыя галінастакаласовыя формы (42-храмасомны від) даюць зерне з высокімі хлебапякарнымі якасцямі, марозаўстойлівыя. На Беларусі вырошчвалі ў 1960-я Г.

В.​М.​Прохараў.

т. 13, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пы́рнікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пы́рнікавы пы́рнікавая пы́рнікавае пы́рнікавыя
Р. пы́рнікавага пы́рнікавай
пы́рнікавае
пы́рнікавага пы́рнікавых
Д. пы́рнікаваму пы́рнікавай пы́рнікаваму пы́рнікавым
В. пы́рнікавы (неадуш.)
пы́рнікавага (адуш.)
пы́рнікавую пы́рнікавае пы́рнікавыя (неадуш.)
пы́рнікавых (адуш.)
Т. пы́рнікавым пы́рнікавай
пы́рнікаваю
пы́рнікавым пы́рнікавымі
М. пы́рнікавым пы́рнікавай пы́рнікавым пы́рнікавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пшані́чна-пы́рнікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пшані́чна-пы́рнікавы пшані́чна-пы́рнікавая пшані́чна-пы́рнікавае пшані́чна-пы́рнікавыя
Р. пшані́чна-пы́рнікавага пшані́чна-пы́рнікавай
пшані́чна-пы́рнікавае
пшані́чна-пы́рнікавага пшані́чна-пы́рнікавых
Д. пшані́чна-пы́рнікаваму пшані́чна-пы́рнікавай пшані́чна-пы́рнікаваму пшані́чна-пы́рнікавым
В. пшані́чна-пы́рнікавы (неадуш.)
пшані́чна-пы́рнікавага (адуш.)
пшані́чна-пы́рнікавую пшані́чна-пы́рнікавае пшані́чна-пы́рнікавыя (неадуш.)
пшані́чна-пы́рнікавых (адуш.)
Т. пшані́чна-пы́рнікавым пшані́чна-пы́рнікавай
пшані́чна-пы́рнікаваю
пшані́чна-пы́рнікавым пшані́чна-пы́рнікавымі
М. пшані́чна-пы́рнікавым пшані́чна-пы́рнікавай пшані́чна-пы́рнікавым пшані́чна-пы́рнікавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЦЫ́ЦЫН Мікалай Васілевіч (18.12.1898, г. Саратаў, Расія — 1980),

расійскі батанік, генетык і селекцыянер. Акад. АН СССР (1939), акад. УАСГНІЛ (1938), Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Саратаўскі ін-т сельскай гаспадаркі і меліярацыі (1927). Дырэктар Усесаюзнай с.-г. выстаўкі ў Маскве (1938—49 і 1954—57), НДІ збожжавай гаспадаркі нечарназёмнай паласы СССР (1940—49). З 1945 дырэктар Гал. бат. сада АН СССР, адначасова ў 1938—48 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. Навук. працы па пытаннях аддаленай гібрыдызацыі раслін. Стварыў новыя формы шматгадовай пшаніцы, гібрыдныя сарты азімай галінастай пшаніцы, пшанічна-пырнікавыя, жытне-пырнікавыя гібрыды з высокай ураджайнасцю і ўстойлівасцю да палягання.

Тв.:

Проблема озимых и многолетних пшениц. М., 1935;

Пути создания новых культурных растений. М., 1948;

Отдаленная гибридизация растений. М., 1954;

Новые — ветвистые разновидности мягких пшениц // Докл. АН СССР. 1961. Т. 136, №2;

Роль отдаленной гибридизации в эволюции растений. М., 1975.

М.В.Цыцын.

т. 17, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІБРЫ́Д (ад лац. hibrida помесь),

арганізм (або клетка), атрыманы ў выніку скрыжавання разнародных у генетычных адносінах бацькоўскіх форм (відаў, парод, ліній і інш.). Паводле паходжання гібрыды бываюць спантанныя, якія ўзніклі пры выпадковым скрыжаванні, і штучныя, атрыманыя шляхам мэтанакіраванага скрыжавання з падборам бацькоўскіх пар у залежнасці ад задач селекцыі. Гібрыды могуць быць 1, 2, 3-га і г.д. пакаленняў і абазначаюцца лац. літарай F з індэксамі (F1, F2, F3...). Атрыманне гібрыда ляжыць у аснове гібрыдалагічнага аналізу. Прыкметы і ўласцівасці гібрыда перадаюцца ў спадчыну і расшчапляюцца (пераразмяркоўваюцца) у наступных пакаленнях паводле пэўных генет. законаў.

У раслінаводстве адрозніваюць гібрыды: міжродавыя, міжвідавыя, унутрывідавыя, міжлінейныя, міжсартавыя, сорталінейныя, трыплоідныя, несапраўдныя (псеўдагібрыды). Шырока выкарыстоўваюцца міжродавыя гібрыды пшанічна-пырнікавыя і трыцікале, міжлінейныя гібрыды кукурузы, шматлікія міжсартавыя гібрыды культурных раслін, што служаць таксама крыніцай зыходнага матэрыялу для селекцыі. У жывёлагадоўлі гібрыдам прынята называць толькі патомкаў, атрыманых ад скрыжавання розных родаў і відаў. Гл. Гібрыдызацыя.

т. 5, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)