пу́чыць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыць; незак.

Уздымаць, рабіць выпуклым.

Вецер пучыць брызент.

|| незак. успу́чыць, -ыць і вы́пучыць, -ыць.

|| наз. пу́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́чыць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пу́чу пу́чым
2-я ас. пу́чыш пу́чыце
3-я ас. пу́чыць пу́чаць
Прошлы час
м. пу́чыў пу́чылі
ж. пу́чыла
н. пу́чыла
Загадны лад
2-я ас. пу́ч пу́чце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пу́чачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пу́чыць несов. пу́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́чыць, ‑чыць; незак., што.

Раздуваць, уздымаць. Вецер пучыць брызент. □ Не будзе ежа будучыні пучыць так жываты людзям, як гэта самая капуста. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́чыць разм. (вочы) gltzen vi, nglotzen vt, nstarren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пу́чыць ’раздуваць, уздымаць’ (ТСБМ), пу́чыцца ’ўздувацца, узнімацца угору’, параўн. укр. пу́чити ’тс’, рус. пу́чить, пу́читься ’тс’, польск. pęczyć ’рабіць выпуклым, надуваць’, серб.-харв. на̀пучити се ’надуцца, раззлавацца’, славен. pọ́čiti ’лопнуць, трэснуць, разарвацца’, балг. пъ́ча ’выпучваць, настаўляць’, пъ́ча се ’надувацца, рабіцца важным’. Прасл. *pǫčiti ’павялічвацца, пашырацца; трэскацца’ суадносіцца з *pǫkati, гл. пу́каць. Падрабязней Куркіна, Этимология–1982–1984, 13–24; Скок, 3, 67; Банькоўскі, 2, 536. Гл. таксама пя́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́пучыць гл. пучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успу́чыць гл. пучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыпу́чыць1, прыпу́чваць ’рабіць застрэшак з пучкоў’ (ТС). Да пук, пучо́к (гл.).

Прыпу́чыць2 (прыпу́чыты) ’прыбіць, утрамбаваць размашыстымі ўдарамі’ (драг., З нар. сл.). З пры‑пу́чыць, дзе пучыць узыходзіць да пу́каць(ца) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́чить несов.

1. разг. пу́чыць; (о вздутии живота) пу́шыць;

2. (о глазах) прост. вытара́шчваць, вылу́пліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)