пу́сташ

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. пу́сташ пу́сташы
Р. пу́сташы пу́сташаў
Д. пу́сташы пу́сташам
В. пу́сташ пу́сташы
Т. пу́сташшу пу́сташамі
М. пу́сташы пу́сташах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пу́сташ ж., разг., см. пу́стка 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́сташ, ‑ы, ж.

Незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі. Каму адвялі вы Пусташы, каменне? Хто з свайго засеву Не збярэ насення? Колас. А навокал маўчала пусташ, адзінокая, як сон... Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́сташ ’пустка, незанятае месца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ’незасеянае поле’ (Ян.), ’няўдобіца’ (ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), ’вытачанае месца’ (добр., Мат. Гом.), ’неўрадлівае поле’ (чавус., Мат. Маг.), пусто́ша ’запушчанае, занядбанае месца’ (Гарэц., Др.), пусташа́ ’пустэча’ (бялын., Нар. сл.), укр. пу́стош ’тс’, рус. пустошь ’тс’, польск. pustosz ’тс’, чэш. pustoš ’тс’, серб. пу̏сто̑ш ’тс’, харв. pústoš ’тс’, балг. пу́стош ’тс’, макед. пустош ’пустыннае, бязлюднае месца’, ст.-слав. поустошь (Супрасльскі рук.). Прасл. *pustošь утворана ад *pustъ ’пусты’ (гл.); дзеясловы пусто́шыць ’апусташаць, прыводзіць да запусцення’ (Нас., Шат.), pustašýć ’знішчаць’ (Варл.) хутчэй за ўсё вытворныя, таксама як і ўкр. пусто́шити ’апусташаць’, польск. pustoszyć ’тс’ выводзяць з *pust‑ або як запазычанне з чэш. або ўсх.-слав. (Банькоўскі, 2, 966), чэш. pustošiti ’тс’ (ад pustoš, Махэк₂, 501), серб.-харв. pustòšiti ’тс’, славен. pustōšiti (< харв., Сной, 516), балг. пусто́ша ’тс’, макед. пустоши ’тс’. Аднак пустошэ́ць ’пусцець’ (Нас.) па фанетычных прычынах лічыцца запазычаннем з польск. pustoszeć, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 56; апошняе, паводле Банькоўскага (2, 966), “даробленае” да pustoszyc ’апусташаць’. Падрабязна Куркіна, Зб. памяці Слаўскага, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусташ-Дабралуцкае балота

т. 13, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пусты́р ’абложная зямля; незасеянае месца’ (ДАБМ, ТСБМ, Цых.), ’голае поле’ (брасл., Сл. ПЗБ); сюды ж пусты́рнік ’пустка’: у нас і добрая зямля, і пусты́рнікі (светлаг., Мат. Гом.). Ад пусты́ (< *pustъ), паралелі: рус. пусты́рь ’закінуты куток, пусташ’, серб.-харв. пу̀старапусташ, стэп’, ст.-прус. paustreпусташ, дзікае месца’, параўн. таксама Мартынаў, Этимология–1982, 9.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́сткапусташ, няўдобіца; зямля, якая не апрацоўваецца’ (ТСБМ; палес., ЛА, 2; ТС, Сл. ПЗБ, Шат., Бяльк.), ’нежылое, пакінутае памяшканне’ (Жд. 1, ПСл), ’арэндны ўчастак зямлі, на якім няма ніякіх “дваровых выгод” (дома, хлявоў, агароджы і г. д.)’ (Яшк. Мясц.), pústka ’апусцелая сяліба’ (Варл.), пу́сткі ’адсутнасць жывой істоты; уражанне нежылога памяшкання’ (Мядзв.), пустке́ ’пустая зямля’ (Сцяц.), пу́стка ’беспарадак’ (Нік. Очерки), ’пусты арэх’ (Нас.), пу́сткі ’глупствы; пустата, адсутнасць грошай’: пу́стки в кише́ни (Нас.), укр. пу́стка ’нежылы, пакінуты дом; участак зямлі, які належыць асобе, што выбыла з сельскай абшчыны’, рус. дыял. пу́сткапусташ; пустое, закінутае жыллё’, польск. pustka ’бязлюднае месца; нежылы дом; разваліна’, чэш. poustka ’пустое месца, адлог’, ст.-чэш. pústkaпусташ’. Утворана ад пусты́ ’парожні, бязлюдны, непатрэбны’ (*pustъ); параўн. пу́ста ’нежылое памяшканне; пусташ; пустата’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусты́рнік ’сардэчнік’ (в.-дзв., смарг., лудз., Сл. ПЗБ), ’чорны паслён’ (ТС). Запазычана з рус. пустырник ’сардэчнік’ (ад пустырь ’закінуты куток, пусташ’, дзе расце), параўн.: пустырніку нас называюць глухая крапіва (смарг., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусто́ўшчына экспр. ’негаспадарлівы чалавек’ (ПСл). Архаізм, параўн. ст.-бел. пустовщина/пустовщына ’неапрацаваны кавалак зямлі’, земля пустовская ’пустэча, пустка’ (Статут 1588), пус‑ товщина ’незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі’ (Ст.-бел. лексікон), пустовщизна ’тс’ (< польск., Булыка, Лекс. запазыч., 78), пустоўская (пустовскія) тлумачыцца як “выморочные имущества”, укр. пустовщина ’апусцелая сяліба, пусташ’, параўн. рус. пустовди ’пусты, вольны, нікім і нічым не заняты’. Да пуставаць, пусты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БО́РСКІ,

біялагічны заказнік на Беларусі, на У Пусташ-Дабралуцкага балота ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Засн. ў 1979 з мэтай захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 2805 га (1995). У раслінным покрыве пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя і кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы, а таксама хвойнікі пушыцава-сфагнавыя, багуновыя і інш. На ўчастках з мінер. глебамі — бярэзнік і хвойнікі чарнічныя, радзей, бярэзнікі даўгамошныя, хвойнікі імшыстыя, верасовыя і інш. Трапляюцца дубровы чарнічныя і арляковыя. Расце рэдкі для гэтых мясцін балотны мірт (паўд. мяжа яго арэала).

Г.У.Вынаеў.

т. 3, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)