прыщ прышч, род. прышча́ м., прышчы́нак, -нка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прышч (род. прышча́) м. прыщ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́шчынак, -нка м., обл. прыщ, пры́щик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуго́р I, -гра́ м., зоол. у́горь

вуго́р II, -гра́ м. у́горь; прыщ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́паны ’патрэсканы, шурпаты’ (Мат. Гом., ПСл), рэ́паныя грыбы ’пеўнік стракаты (грыб)’ (Нар. словатв.), рэ́паны, рэ́йпаны ’рэпана жаба (земляная жаба, рапуха)’ (ТС), рэ́йпаны ’цёмны, забіты’ (Жыв. сл.). Укр. репаний ’патрэсканы; грубы’, славац. rapavý ’рабы; парэпаны’, rapina ’воспіна, шчарбіна’, макед. рапав ’шурпаты’, балг. репейак ’няроўная шурпатая паверхня’. Літ. raupaĩ ’воспа’. Аснова *ropa ’гной’. Найбольш дакладныя адпаведнікі звязаныя з чаргаваннем е : олат. repeči ’нешта няроўнае; патрэсканая скура’, rept ’зарубцоўвацца’, балг. ропка, ропа ’яма, роў’, ропчев ’са слядамі воспінаў на твары’. Асновы *rep‑ і *ropa маюць узаемаабумоўленыя значэнні: 1) трэскацца — біць, струменіць — шчыліна, яма; 2) трэскацца — шчыліна — няроўнасць — грубы. Семантычныя паралелі рус. лопать(ся)лопань ’калодзеж на балоце’, прыскатьпрыщ ’пухір, вадыр’ (Куркіна, Этимология–1972, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышч1 ’гнайнічок на скуры’ (ТСБМ, Шпіл., Бес., Ласт., Сл. ПЗБ, ТС), пры́шча, пры́шчва́, прышча́й, прышча́йка, прышчэ́йка (Жыв. сл., Сл. ПЗБ), пры́шчаўка, пры́шчолка ’прышчык’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), пры́шчынка ’балячка’ (чэрв., Нар. лекс.), прэ́шч ’прышч’ (астрав., Сл. ПЗБ). Укр. прищ ’тс’, рус. прыщ, ст.-рус. прыщь, ц.-слав. прыштъ ’тс’, польск. pryszcz ’пухір’, в.-луж. pryskel ’мазоль, набой’, н.-луж. pšuskel ’тс’, чэш. pryskýř ’пухір’, славац. prýšť ’высыпка’, серб.-харв. при̑шт ’нарыў, скула’, славен. príšč ’пухір’, балг. прищ ’пухір’, приш ’прышч’, макед. пришт ’прышч, скула’. Вытворнае ад *pryskati (гл. пры́скаць) < *prysk‑jь > *pryščь (больш падрабязна гл. Мяркулава, Этимология–1970, 148 і наст.). Гл. таксама Праабражэнскі, 2, 140; Фасмер, 3, 392; Брукнер, 440; Шустар-Шэўц, 2, 1164; Банькоўскі, 2, 807; БЕР, 5, 525, 746; ЕСУМ, 4, 585. Непераканаўча ад *pluskati выводзіць Махэк₂ (489).

Прышч2 ’прыцярушанае мукой прэснае цеста, якое запякаецца ў прыску’ (тураў., Малч.). Укр. прищ ’гатунак пячэння’. Этымалагічна тое ж, што і прышч1, ад прыск, прысак, пры́шчыць (гл.). Паводле ЕСУМ (4, 585), украінскае слова запазычана з польск. pryszcz ’печыва з грэцкай мукі, якое гарачым мачаюць у растопленым масле’, што ад pryszczeć ’трашчаць, сычэць (на агні)’, што не выключае народнаэтымалагічнас асэнсаванне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)