Прышчы (этнагр.) 2/259

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пры́шч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пры́шч прышчы́
Р. прышча́ прышчо́ў
Д. прышчу́ прышча́м
В. пры́шч прышчы́
Т. прышчо́м прышча́мі
М. прышчы́ прышча́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

blotchy

[ˈblɑ:tʃI]

adj.

прышчава́ты, які́ ма́е прышчы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прышч, ‑а, м.

Невялікі запалёны бугарок, гнайнічок на скуры. Тады з натоўпу выйшаў мардаты дзяцюк у кароткім шэрым пінжаку. На носе і падбародку — прышчы. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхапі́цца, -хаплю́ся, -хо́пішся, -хо́піцца; зак.

1. Хуткім рухам падняцца з месца.

У. з крэсла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка і нечакана пачацца.

Пасля адлігі ўсхапіўся мароз.

Усхапілася полымя.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана ўтварыцца, з’явіцца (пра мазалі, прышчы і пад.).

Усхапіліся крывавыя мазалі.

|| незак. усхо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

acne

[ˈækni]

n.

1) прышчы́ pl.

2) Med. запале́ньне тлу́шчавых зало́заў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Во́сыпка ’мука або атрубы, якімі пасыпаюць корм жывёле’ (БРС); ’высыпка на целе, прышчы’ (БРС, Шат.). Укр. о́сипка ’здробнены ячмень, які даюць баранам у час злучкі і маладым баранчыкам; плата мукой або просам пастуху’, польск. osypka ’мука, якой пасыпаюць корм жывёле’, чэш. osypka ’сып’. Ад восып (гл.) з дапамогай суф. ‑ка. Параўн. высыпка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усхапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.

1. Хутка ўстаць. Гарбачоў усхапіўся з крэсла, захадзіў па кабінеце. Шашкоў. Хлапчукі паўзком па разоры, па разоры — назад да гумна. Усхапіліся, пабеглі. Паўлаў. // Хутка стаць на ногі. Усхапіўся [Назар] на ногі і хуценька пачаў абуваць чаравікі, быццам і яму трэ было спяшацца на работу. Сабаленка. // Разм. Прачнуўшыся, хутка падняцца з пасцелі; рана ўстаць. Будзіць не давялося: і Раечка і Сямён усхапіліся. Лобан. Назаўтра Міхась усхапіўся да сонца. Якімовіч.

2. перан. Хутка і нечакана пачацца. Пасля адлігі ўсхапіўся мароз. □ Хутка ўсхапілася полымя. Затрашчала, загуло. Гаўрылкін.

3. З’явіцца, ускочыць (пра мазалі, прышчы і пад.). На далонях у хлопцаў усхапіліся крывавыя мазалі. Карпаў. А з Адамам Капам здарылася бяда — ён заснуў на сонцы і назаўтра ў яго ажно пухіры на жываце ўсхапіліся. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсе́сці, ‑сядзе; зак., каго-што.

1. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго‑, чаго‑н., абкружыць. Наш дзядзька, мілы наш Антоні, У дзіцячым часта быў палоне; Вось так гуртом яго абсядуць І час работы яго крадуць. Колас.

2. Сеўшы ў мностве, заняць паверхню чаго‑н. Душна ў хаце. Гудуць мухі, чорным роем абселі стол, у вочы надаедна лезуць. Колас. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна бы яблыкі, дрэва абселі. Купала. // Абсыпаць, высыпаць у вялікай колькасці (пра болькі і пад.). — А што калі прышчы абсядуць? — паглядзела я на Васіля. Каліна.

3. Апасці, апусціцца, пакрыўшы сабой якую‑н. паверхню. На шашы абсеў за ноч пласт шэрага мяккага пылу. Галавач.

4. Апусціцца, асунуцца ўніз; паваліцца (пра чалавека, жывёліну). Дзед схапіўся рукамі за жывот, разявіў рот, адхінуўся назад і абсеў пад засекам ля кубла. Галавач.

5. Пад дзеяннем уласнага цяжару ці іншых сіл пашчыльнець, апусціцца ўніз; асесці (пра снег, глебу і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плюшч1 ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’ (ТСБМ; гродз., Кіс.), укр. плющ, зах.-укр. блюгц, рус. плющ ’тс’, кур. плющ ’блюшчык, расходнік, Glechoma hederacea L.’, бел. гродз. плюшчык ’тс’, польск. bluszcz ’плюшч і інш. расліны’, палаб. рГаші © н.-луж. blušč, blyšč, blišč, в.-луж. blysć, ст.-чэш. bľušč (чэш. дыял. у выразах: je jag blušč ’мізэрны’, biedy jak blušč ’бледны’), славен. bljušč, серб. дыял. іььушт, ц.-слав. блюшть. Прасл. *Ыʼшсь ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’, якое пазней у розных слав. мовах перайшло на назвы іншых, падобных да плюшча раслін. Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш імаверна можна гаварыць аб сувязі з *blʼbvati ’бляваць’: спажытыя ягады плюшча выклікаюць ваніты (Машынскі, Pierw., 64; SP, 1, 279; Фасмер, 3, 290–291).

Плюшч2 ’вадзяны пузыр на целе’ (Нас.). Параўн. рус. бранск. плющпрышчы’, балг. плюска ’пухір’, серб.-харв. pljuske ’сып, экзема’. Да прасл. *plfusk‑jь < pi1 m kai і > плюскаць j (гл.), лат. pluzganas ’перхаць’, літ. bluozgai4 bliizgana ’тс’. Аналагічна літ. gebinė ’плюшч, Hedera helix’ і gebenė, gebine ’высыпка, экзема’, giabine ’від белай высыпкі на скуры’ (Праабражэнскі, 2, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)