прыступі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыступлю́ прысту́пім
2-я ас. прысту́піш прысту́піце
3-я ас. прысту́піць прысту́пяць
Прошлы час
м. прыступі́ў прыступі́лі
ж. прыступі́ла
н. прыступі́ла
Загадны лад
2-я ас. прыступі́ прыступі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прыступі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак., што.

1. Прыціснуць, прытрымаць, наступіўшы на што-н.

П. ботам акурак.

2. да каго-чаго. Падысці, падступіць.

Праціўнік прыступіў да крэпасці.

3. да чаго. Пачаць, узяцца за што-н.

П. да будаўніцтва.

П. да сваіх абавязкаў.

|| незак. прыступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пры́ступ, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыступі́ць сов.

1. (да чаго) приступи́ть (к чему); нача́ть (что);

п. да рабо́ты — приступи́ть к рабо́те (нача́ть рабо́ту);

2. (шагнув, приблизиться) приступи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

1. што. Наступіўшы на што‑н., прыціснуць, прытрымаць. Бабуля прыступіла валёнкам гаручы квач, толькі копаць пайшла. Брыль.

2. Уст. Блізка падысці, падступіць да каго‑, чаго‑н. Войска прыступіла да самага горада. □ — Праўда? — гуртам прыступілі дзяўчаты да Адася. Калюга.

3. Пачаць што‑н., узяцца за што‑н. У галаве .. [рэдактара] было многа ўсякіх ідэй. Адна такая ідэя — прыступіць да выдання панямонскай газеты. Колас. У іншых месцах прыступілі ўжо да ворыва, сяўбы, а ў гэтай нізіне ўсё яшчэ збіралася вада з далёкіх ваколіц. Маўр. // Пачаць што‑н. рабіць, выконваць. Прыступіць да сваіх абавязкаў. □ Тады пайшоў сам Ксавэр Блецька. Ён смела і нахабна явіўся да Гальваса і адразу прыступіў да справы. Чорны. Пасля перапынку, дзесьці апоўначы, мы прыступілі да наступнай сцэны вяселля. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыступі́ць1. Гл. ступі́ць.

Прыступі́ць2 ’уступіць’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыступа́ць, прыступі́ць кніжн. (пачаць) begnnen* vt, vi (да чаго-н. mit D); übergehen* vi (s) (zu D), ghen* vi (s) (an D); ntreten*vt;

прысту́пім да спра́вы (kmmen wir) zur Sche;

прыступа́ць да чаго-н. etw. in ngriff nhmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przystąpić

зак. прыступіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

приступи́ть сов.

1. (близко подойти) прыступі́ць; (подступить) падступі́ць; прыступі́цца; падступі́цца;

2. (настойчиво обратиться) уст. прыступі́ць;

3. (приняться за что-л.) узя́цца (за што), распача́ць (што);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прысту́пна ’добра, зручна, ёмка’ (Жд. 1). Да прыступі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)