прысаро́міць гл. сароміць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прысаро́міць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прысаро́млю |
прысаро́мім |
| 2-я ас. |
прысаро́міш |
прысаро́міце |
| 3-я ас. |
прысаро́міць |
прысаро́мяць |
| Прошлы час |
| м. |
прысаро́міў |
прысаро́мілі |
| ж. |
прысаро́міла |
| н. |
прысаро́міла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прысаро́м |
прысаро́мце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прысаро́міўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прысаро́міць сов. пристыди́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прысаро́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
Разм. Папракнуць, каб выклікаць у каго‑н. пачуццё сораму, раскаяння. — Майце на ўвазе: сустрэну гэту Шарупічаву вяртуху — я яе прысаромлю, я ёй адаб’ю ахвоту круціць падалом. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саро́міць, -ро́млю, -ро́міш, -ро́міць; незак., каго-што.
1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму.
С. дзяцей за дрэнныя ўчынкі.
С. за непавагу.
2. Бянтэжыць, канфузіць.
С. падлетка заўвагамі.
3. Няславіць, ганьбіць.
Такі сын с. усю сям’ю.
|| зак. асаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 і 3 знач.) і прысаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пристыди́ть сов. прысарамаці́ць, прысаро́міць, пасарамаці́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прысаро́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прысароміць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zawstydzić
зак. засароміць; прысароміць; сканфузіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прысаро́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прысароміць.
2. у знач. прым. Які адчувае сорам, няёмкасць. Міця падзякаваў, шуснуў з хаты. Прысаромлены, панылы, вяртаўся з мястэчка. Навуменка. Прысаромлены Гошка схаваўся за спіны таварышаў. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́сарам ’сарамнавата’ (Нас.), параўн. укр. посоромити ’выставіць на сорам’, польск. posromić ’зняважыць, зняславіць, выставіць на сорам’, ст.-польск. posromać ’прысароміць’. Адвербіялізаванае > Тварэнне ад пасароміць ’пасарамаціць; зняславіць’, гл. сорам. Падобным чынам у кантэксце адвербіялізаваўся польск. wstyd ’тс’. Прыстаўка па‑ надае значэнне меншай ступені праяўлення якасці, параўн. no‑мала ’малавата’, по‑многа ’мнагавата’, по‑ценко ’танкавага’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)