прызна́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прызна́юся прызна́емся
2-я ас. прызна́ешся прызна́ецеся
3-я ас. прызна́ецца прызна́юцца
Прошлы час
м. прызна́ўся прызна́ліся
ж. прызна́лася
н. прызна́лася
Загадны лад
2-я ас. прызна́йся прызна́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час прызна́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прызна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Адкрыта аб’явіць, прызнаць што-н. адносна сябе.

П. ў сваіх памылках.

2. інф. прызна́цца (незак. не ўжыв.) і 1 ас. прызна́юся. Ужыв. як пабочнае слова ў знач.: кажучы шчыра, калі сказаць праўду (разм.).

П., я гэтага не чакаў.

Прызнаюся, я не глядзеў гэты фільм.

|| незак. прызнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца; -нава́йся (да 1 знач.; 1 ас. прызнаю́ся — таксама да 2 знач., пабочнае слова).

|| наз. прызна́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызна́цца сов.

1. призна́ться, созна́ться; (в любви) объясни́ться;

ён ~на́ўся ва ўсім — он призна́лся (созна́лся) во всём;

2. вводн. сл. призна́ться;

п., я спало́хаўся — призна́ться, я испуга́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Адкрыта сказаць, расказаць аб чым‑н., сазнацца. Прызнацца ў каханні. □ Тварыцкі закапаў грошы з цвёрдым намерам ніколі не аддаваць іх і прызнаўся ў гэтым толькі выпадкова. Чорны. — Не магу, братка, ісці, — прызнаўся Іван. Колас. Чамусьці няёмка было хлапцу прызнацца, што аддаў сваю пілотку чарнамазаму карапузу. Кулакоўскі.

2. інф. прызнацца і 1 ас. адз. прызнаюся. Разм. Ужываецца як пабочнае слова ў значэнне праўду кажучы, шчыра кажучы. — Зараз не магу... Прызнацца, яшчэ не снедаў нават. Пасля. Гартны. — Думаем паставіць вас прарабам... Давайце згоду, Нічыпар Аўсеевіч. Я, шчыра прызнацца, і загад на вас падрыхтаваў. Асіпенка. Прызнаюся, я тады быў хлапец не святы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызна́цца beknnen* vt, ingestehen* vt, gesthen* vt, ein Geständnis blegen;

шчы́ра прызна́цца ein ffenes Beknntnis blegen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

созна́ться (признаться) прызна́цца, сазна́цца;

на́до созна́ться трэ́ба прызна́цца;

нельзя́ не созна́ться не́льга не прызна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павіні́цца, -ню́ся, -нішся, -ніцца; -німся, -ніце́ся, -ня́цца; зак.

Прызнацца ў сваёй віне, пакаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

призна́ться сов.

1. (в чём-л.) прызна́цца;

2. вводн. сл. прызна́цца;

призна́ться, я испуга́лся прызна́цца, я спало́хаўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каха́нне, -я, н.

Вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы іншага полу.

Першае к.

Прызнацца ў каханні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

admittedly [ədˈmɪtɪdli] adv. шчы́ра ка́жучы; пра́ўда; (трэ́ба) прызна́цца (пабочныя словы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)