прызна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Адкрыта аб’явіць, прызнаць што-н. адносна сябе. П. ў сваіх памылках.

2. інф. прызна́цца (незак. не ўжыв.) і 1 ас. прызна́юся. Ужыв. як пабочнае слова ў знач.: кажучы шчыра, калі сказаць праўду (разм.). П., я гэтага не чакаў. Прызнаюся, я не глядзеў гэты фільм.

|| незак. прызнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца; -нава́йся (да 1 знач.; 1 ас. прызнаю́ся — таксама да 2 знач., пабочнае слова).

|| наз. прызна́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)