Пры́знак ’прымета’ (ТС, Скарбы). Відаць, як і чэш. příznak, балг. прѝзнак ’тс’ запазычана з рус. при́знак, што, у сваю чаргу, з ц.-слав. признакъ ’паметка, заўвага’, параўн. БЕР, 5, 711. Не выключае, аднак, і самастойнае развіццё ад прызначыць ’пазначыць’, (гл.), асабліва ў значэнні ’метка, адзнака’, параўн. зна́чыць і знакова́ць ’меціць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́знак Месца на былым дворышчы (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Attribt

n -s, -e

1) уласці́васць, пры́знак, атрыбу́т

2) грам. азначэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Крытэ́рыйпрызнак, на аснове якога праводзіцца ацэнка’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. критерий з нямецкай мовы (менш верагодна з французскай). Параўн. ням. Kriterium, франц. criterium. Слова аформілася па аналогіі з запазычаннямі з класічных моў (Шанскі, 2, 8, 398).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расама́ты ’лахматы, касматы, калматы’, ’з мноствам каранёў (пра буракі, моркву)’ (Янк. 3.), ’лахматы’ (Мат. Гом.). Прыметнік ад раса́2 (гл.) з суфіксам ‑ма‑, параўн. таўсматы (ад то́ўсты), гл. У аснове семантыкі прызнак ’махрыстасць, растрапанасць’. Параўн. балг. дыял. реса́т ’з абтрапанымі краямі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накшта́лт, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «накшталт» выражае параўнальныя адносіны: указвае на прадмет, з’яву, прызнак, да якіх падобны якія‑н. прадметы, з’явы, прызнакі. Міхал Тварыцкі бачыў перад сабой нешта накшталт скрыжавання гарадскіх вуліц. Чорны. Камедыя будзе гучаць актуальна, свежа да таго часу, пакуль з жыцця зусім не знікнуць тыпы накшталт Гарлахвацкага і Зёлкіна. Казека. Пятляла рэчка тут накшталт вужакі. Машара.

[Польск. na ksztalt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крытэ́рый, ‑я, м.

Прызнак, на аснове якога праводзіцца ацэнка, азначэнне або класіфікацыя чаго‑н.; мерка. Пытанне аб сутнасці і назначэнні мастацтва служыць у класавым грамадстве крытэрыем падзелу мастакоў на два лагеры. У. Калеснік. Мастацкая літаратура служыць крытэрыем, на які прыходзіцца раўняцца пры адборы ў літаратурную мову розных моўных выяўленчых сродкаў. Шакун.

•••

Крытэрый ісціны (кніжн.) — мерка для вызначэння правільнасці, дакладнасці нашых ведаў, адпаведнасці нашых адчуванняў, уяўленняў, паняццяў аб’ектыўнай рэальнасці.

[Ад грэч. kritērion — сродак для суджэння, рашэння.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

znamię

znami|ę

н.

1. знак; прызнак; адбітак; адзнака;

~ę czasu — адзнака часу;

~ona zmęczenia — прыметы стомы;

2. ~ę (przyrodzone) — радзімка;

3. бат. рыльца (песціка);

~ę Kaina — пячатка Каіна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сікляк ‘мурашка’ (Інстр. 2), сіклі́ўкі, сікля́хі, сікуны́, сіку́чкі ‘малыя рудыя мурашкі’ (чэрв., віл., паст., круп., лудз., Сл. ПЗБ), сіку́шкі ‘мурашкі’ (Сл. рэг. лекс.), сі́каўка ‘малая рудая мурашка’: сікаўка як сікнет ядам (барыс., Сл. ПЗБ). Ад сікаць і асновы прым. сікл‑, параўн. сіклі́вы ‘які выдзяляе пякучую вадкасць’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Тое ж рус. пск. сікля́ха ‘мурашка’, сікля́шнік ‘мурашнік’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) мяркуе, што разглядаемыя назвы мурашкі таго ж паходжання, што і назва рыбы сікла (гл.). Асноўны прызнак, што іх аб’ядноўвае — ‘невялікі, дробны’ — прадстаўлены лат. sîks ‘маленькі, дробны’. Аднак шырокае распаўсюджанне назваў мурашак з коранем сік‑ і наяўнасць такой матывацыі ў іх назвах далёка за межамі балтыйскага рэгіёна, параўн. ненец. javoroptsa ‘мурашка’ < jaw ‘мача’ і інш., цалкам адводзіць такую версію іх паходжання, гл. Анікін, Опыт, 277; Трубачоў, Труды, 1, 505–506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’я́ніца1 ’аматар выпіць, алкаголік’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), пʼяні́ца (пьяни́ца) ’тс’ (Нас.); параўн. рус. пья́ница, польск. pijanica, серб.-харв. пѝјаница, балг. пия́ница, ст.-слав. пѩница, пьѣнница. Прасл. *pьjanica, *pijanica, вытворнае ад *pijanъ(jь) (БЕР, 5, 285), гл. п’яны.

П’я́ніца2 ’спарыння’: пʼя́ніца ў ячмені, у пшаніцы (віл., Сл. ПЗБ). Да п’я́ны (гл.), у тым ліку са значэннем ’адурманьваючы’, параўн. славен. pijan ’тс’; вырабы з мукі, змолатай са збожжа, заражонага спарыннёй, маюць ап’яняючы эфект, параўн. балг. пия́но жи́то ’спарыння’.

П’я́ніца3 ’расходнік, Sedum L.’ (Кіс.). Да п’яны (гл.); паводле Ластоўскага, расліну Sedum acre ’расходнік едкі’ “ужываюць з гарэлкай ад болі жывата” (Ласт., 799); параўн. фармальна блізкае балг. пияница ’расліна Lolium temulentum’, у аснове назвы прызнак ’адурманьваючы’, як і ў серб.-харв. пијана трава ’тс’, ням. Schwindelkorn ’тс’ і пад.

П’яні́ца ’сіло’: зрабіў пʼяні́цу і пыставіў на сініц (в.-дзв., Шатал.). Да пяць, пну ’распінаць, напінаць, нацягваць’; параўн. рус. дыял. пень ’вяроўка’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pьnь ’вяроўка’, параўн. лат. pīne, matu pīne ’каса (валасоў)’ (Мяркулава, Этим. иссл., 6, 16–17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)