прыгуме́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыгуме́нне прыгуме́нні
Р. прыгуме́ння прыгуме́нняў
Д. прыгуме́нню прыгуме́нням
В. прыгуме́нне прыгуме́нні
Т. прыгуме́ннем прыгуме́ннямі
М. прыгуме́нні прыгуме́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыгуме́нне ср. гуме́нник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгуме́нне, ‑я, н.

Месца, плошча каля гумна. [Рыгор] падаўся ў двор, прайшоў на прыгуменне і ціхом адчыніў гуменныя дзверы. Чорны. Бацька і Хведзька былі на прыгуменні, ладзілі капец. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыгуме́нне, прыгуме́нь ’месца, плошча каля гумна’ (ТСБМ, Янк. 2, Інстр. 2, ЛА, 4), прыгу́мнік, прыгуме́ча ’тс’ (Сержп., Бір. дыс., З нар. сл.), прыгуме́нокпрыгуменне; месца, адроджанае ад жывёлы, на якім сушаць снапы’ (ПСл), прыгуме́ння, прыгу́ннык ’адроджанае месца для жывёлы; месца перад гумном’ (ДАБМ, Бяльк.), прыгуме́нне, прыго́мнікпрыгуменне’ (Сл. ПЗБ), пругумэ́нне, прыгумэ́нік ’месца (пляцоўка) каля гумна; прыбудоўка да гумна’ (Шушк.), прыуме́льнік, прыгумёнка, мн. л. прыгу́мкі ’прыбудова да гумна’ (Сл. ПЗБ). Да гумно́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгуме́нне

1. Абгароджанае месца каля гумна, дзе ставяць торпы немалочанага збожжа (БРС).

2. Месца каля гумна (Глуск. Янк. II, Краснап. Бяльк., Мін., Сміл., Шат., Ст.-дар.).

3. Задворак; загуменне (Слаўг.).

4. Абгароджанае месца перад гумном, дзе сушаць снапы на сонцы (Жытк., Стол.). Тое ж прыгуме́нак (Жытк.), прыгумнік (Бых. Рам. 1912, 20).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

прыгуме́нь, -ню м., обл., см. прыгуме́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгуме́нь, ‑ю, м.

Абл. Тое, што і прыгуменне. Дзядзька Марцін кінуў рэзаць сечку і выйшаў на прыгумень. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пругме́нь, пругме́іне, пругме́ня, пругмянё ’панадворак; прыгуменне’ (Сл. ПЗБ; стаўб., Нар. лекс.; слуц., Нар. словатв.; чырв., З нар. сл.). З пры‑ (гл.) і гумно́ (гл.), параўн.: пругменё кала гумна (там жа). Гл. прыгуменне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахле́ўе (пэрэхлеўе) ’прыгуменне’ (стол., ЛА, 4). З перадхлеўе < перад і хлеў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм.

1. Штурхаючы, перамясціць куды‑н. або цераз што‑н. [Халуста:] — Каб гэты прывад быў на колах.., то яго раз-два і перапхнуў на другое прыгуменне. Чарнышэвіч.

2. Тое, што і перапхаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)