прыгаво́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыгаво́р прыгаво́ры
Р. прыгаво́ру прыгаво́раў
Д. прыгаво́ру прыгаво́рам
В. прыгаво́р прыгаво́ры
Т. прыгаво́рам прыгаво́рамі
М. прыгаво́ры прыгаво́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Рашэнне, вынесенае судом пасля разбору судовай справы.

Абвінаваўчы п.

Апраўдальны п.

П. абскарджанню не падлягае.

2. перан. Увогуле пастанова, рашэнне, меркаванне з ацэнкай чаго-н.

Суровы п. гісторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгаво́р, -ру м.

1. пригово́р;

вы́несці п. — вы́нести пригово́р;

2. см. прыгаво́рка;

3. уст. колдовство́ ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыгавор 8/594

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прыгаво́р, ‑у, м.

1. Рашэнне суда па якой‑н. справе. Па прыгавору ваеннага трыбунала з .. [Жучкова] знялі афіцэрскія пагоны і накіравалі ў штрафны батальён. Корбан. Пакуль чыталі прыгавор, .. [К. Каліноўскі] спакойна і мужна пазіраў на людскі натоўп. С. Александровіч.

2. Рашэнне, пастанова якой‑н. арганізацыі. Партызаны вынеслі смяротны прыгавор каменданту суседняга мястэчка, нейкаму пану фон Губерту. Краўчанка. // Рашэнне, меркаванне па якому‑н. пытанню; ацэнка чаго‑н. Вось і скончана ўсё: Для пачуццяў маіх Прыгавор ты выносіш суровы... Тарас.

3. звычайна мн. (прыгаво́ры, ‑аў). Словы, якімі суправаджаюць якое‑н. дзеянне. [Жанчына] неяк усміхнулася, ажыла.. і пачала свае старыя прыгаворы нанава. — А вы ў Грыні? Ды і я ж у Грыні. Да сястры сваёй, да Раіны... Пташнікаў. Адтуль [з пакоя] чуліся стогны Ніны, прыгаворы Гарпіны. Галавач.

4. Уст. Варажба, чараўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгаво́р м. канц., юрыд. rteil n -(e)s, -e; Verdkt [vɛr-] n -(e)s, -e; перан. rteil n, Be¦rteilung f -, -en;

апраўда́льны прыгаво́р Frispruch m;

адмяня́ць прыгаво́р das rteil widerrfen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыгавор, прысуд, суд; вырак (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прыгавор суда

т. 13, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апраўда́льны, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе апраўданне.

А. прыгавор.

А. дакумент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несправядлі́вы, -ая, -ае.

Які адступаецца ад справядлівасці, супярэчыць справядлівасці.

Н. прыгавор.

|| наз. несправядлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)