прыба́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.

1. каго-што і чаго. Даць, пакласці, зрабіць, сказаць у дадатак да чаго-н.

П. дзвесце рублёў.

П. цукру ў ягады.

П. да сказанага.

2. чаго. Павялічыць памер, колькасць, хуткасць чаго-н.

П. грошай.

П. кроку.

Прыбавіць у вазе (разм.) — патаўсцець, стаць цяжэйшым.

|| незак. прыбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыбаўле́нне, -я, н. і прыба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыба́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыба́ўлю прыба́вім
2-я ас. прыба́віш прыба́віце
3-я ас. прыба́віць прыба́вяць
Прошлы час
м. прыба́віў прыба́вілі
ж. прыба́віла
н. прыба́віла
Загадны лад
2-я ас. прыба́ў прыба́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыба́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыба́віць сов., в разн. знач. приба́вить;

п. гро́шай — приба́вить де́нег;

п. кро́ку — приба́вить ша́гу;

п. у вазе́ — приба́вить в ве́се

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.

1. і чаго. Далучыць, дадаць што‑н. да чаго‑н.; павялічыць колькасць чаго‑н. — Бяда ўся ў зямельным голадзе. А хутары зямлі не прыбавяць. Галавач. // Павялічыць, зрабіць большым (памер, колькасць, хуткасць і пад.). Танкі прыбавілі хуткасць і паспелі пераскочыць мост раней за «праціўніка». Хомчанка. Якаў больш не сцерпеў размовы з Цітком, прыбавіў кроку і пакінуў яго ззаду. Лобан.

2. і без дап. Сказаць што‑н. у дадатак да ўжо сказанага; дадаць. А другі голас прыбавіў: — Усё ўбівае ў галовы, што не гэтак, кажа, жыць трэба, як мы жывем.. Чорны.

3. і без дап. Разм. Перабольшыць, прыхлусіць. — Чаму не скажуць? ото дзіва! Той самы «Тэш», каб падлізацца, Яшчэ прыбавіць і размажа! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАСТАЯ́ННЫ КАПІТА́Л,

у марксісцкай эканам. тэорыі — частка капіталу, якая прызначана для набыцця сродкаў вытв-сці, сыравіны, матэрыялаў і прадметаў працы. Вызначаецца як пастаянны таму, што не можа прыбавіць да вартасці прадукцыі большай велічыні, чым яго ўласная вартасць, якая вымяраецца колькасцю гадзін арэчаўленай грамадска неабходнай працы.

т. 12, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прыбавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбаўля́ць несов., в разн. знач. прибавля́ть; см. прыба́віць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыба́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыбавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплюсо́ўваць

прыбавіць адно да другога’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сплюсо́ўваю сплюсо́ўваем
2-я ас. сплюсо́ўваеш сплюсо́ўваеце
3-я ас. сплюсо́ўвае сплюсо́ўваюць
Прошлы час
м. сплюсо́ўваў сплюсо́ўвалі
ж. сплюсо́ўвала
н. сплюсо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. сплюсо́ўвай сплюсо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сплюсо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падба́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак., што і чаго.

Крыху прыбавіць.

П. цукру ў чай.

|| незак. падбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)