Прудкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Прудкі́
Р. Прудко́ў
Д. Прудка́м
В. Прудкі́
Т. Прудка́мі
М. Прудка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пру́дкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пру́дкі пру́дкая пру́дкае пру́дкія
Р. пру́дкага пру́дкай
пру́дкае
пру́дкага пру́дкіх
Д. пру́дкаму пру́дкай пру́дкаму пру́дкім
В. пру́дкі (неадуш.)
пру́дкага (адуш.)
пру́дкую пру́дкае пру́дкія (неадуш.)
пру́дкіх (адуш.)
Т. пру́дкім пру́дкай
пру́дкаю
пру́дкім пру́дкімі
М. пру́дкім пру́дкай пру́дкім пру́дкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прудкі (в., Мінская вобл.) 1/216; 11/41

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пру́дкі ’пругкі, дужы, з жалезнымі мускуламі’ (Янк. 1, Некр., Янк. БП, ТС), ’хуткі’ (Нас., ТС, Нар. Гом.), пру́дка гліна ’гліна высокай цвёрдасці’ (карэліц., Нар. словатв.). Сюды ж пру́дзенькі ’дзябёлы, моцны’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прудо́к ’спрытны, хуткі чалавек’ (ТС, Нар. Гом.). Рус. дыял. пру́дкий ’хуткі’, укр. пру́дкий, польск. prędki, кашуб. prądki, чэш. prudký, славац. prudký ’тс’, славен. prọdek ’імклівы, бадзёры’. Да пруд1 (гл. Фасмер, 3, 389; Махэк₂, 485; Брукнер, 438). Прасл. *prǫdъkъ, паводле Борыся (МЈ, 40–41, 53), з’яўляецца дэрыватам прыметніка *prǫdъ з суфіксам ‑ъkъ, параўн. серб.-харв. пруд ’злы, хуткі, упарты (пра чалавека)’, балг. пръд ’спрытны, лоўкі, хуткі’, макед. прънд, пренд ’нервовы’. Гл. спецыяльна БЕР, 5, 818–819; Огледна св., 66. Звязваюць з серб.-харв. пру̀дити, прусти ’гарэць, паліць’, при́да ’крапіва’ (Скок, 3, 60), гл. пру́дзіць. Неабгрунтавана Булыка (Запазыч., 269) аб запазычанні ст.-бел. прудкий з польск. prądki. Параўн. і пруткі. Як відаць з агляду значэнняў, у бел. слове назіраецца несумненны ўплыў семантыкі прым. пруткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́нткі, прэ́ндкі, прэ́нкі ’хуткі, жвавы, рухавы’ (Сл. ПЗБ, Скарбы, ЛА, 3), сюды ж прэ́нтка, прэ́ндка, прэ́нтко, прэ́нка, прэ́нко, прэ́нько ’хутка (ісці, ехаць)’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 2), прендко ’тс’ (навагр., Шн. 2). З польск. prędki, prędko ’тс’. Параўн. пру́дкі, пру́ткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́гкі ’які хутка прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання, пруткі, нядрузлы, не вялы; крамяны, моцны’ (ТСБМ, беласт., Сл. ПЗБ). Да пруг (гл.), пру́га ’моцна, туга’ (Нас.), параўн. рус. упру́гий ’пругкі’, а таксама словаўтваральную паралельнасць пруг//пру́гкі, прут//пру́ткі, пруд//пру́дкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пру́ткі ’цвёрды, але гнуткі’; ’жорсткі, каляны, цвёрды’ (ТСБМ, Шат., докш., Янк. Мат.), ’дзябёлы, моцны’ (Сл. ПЗБ), ’пругкі’ (Сл. ПЗБ), пру́ткасць ’пругкасць’ (воран., Сл. ПЗБ), пру́тко ’туга’ (брэсц., Нар. лекс.), прутчэ́ць ’мацнець’ (Сцяшк. Сл.). Рус. дан. пру́ткий ’гнуткі’. Да прут1. Але пру́тка ’хутка, імкліва’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) з прудкі (гл.); параўн. Брукнер (436), які польск. prętki лічыць вынікам адбітку вымаўлення ў правапісе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́нуць (пря́куць) ’стукнуць, ударыць’ (Нас.), пря́даць ’бегаць’ (Растарг.). Рус. пря́нуть, воспря́нуть, дзеяслоў зак. тр. да пря́дать ’скакаць, варушыць’, укр. пря́нути ’кінуць’, серб.-харв. пре̏дати ’баяцца’, пре̏нуты се ’ўстаць, ажыць’, ’ускочыць спрасонку’, славен. oprésti, prédem ’валіцца з ног’. Прасл. *prędati — ітэратыў ад *pręsti (гл. прасць) (Скок, 3, 33). Роднасныя ст.-ісл. spretta, spratt ’прабівацца (узыходзіць), лопацца’, англ. sprint ’бегчы на кароткую дыстанцыю, веславаць з усяе сілы’, с.-в.-ням. sprenzen ’ірваць, пырскаць’ (Фасмер, 3, 394. з літ-рай; Борысь, Зб. Відоескаму, 51–54). Параўн. таксама з іншым вакалізмам пруд, прудкі. Гл. яшчэ напрануць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)