Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пру́гкі, -ая, -ае.
1. Спружыністы, які прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання.
П. мяч.
Пругкія мускулы.
2. Пра рухі: моцны і плаўны.
П. крок.
Пругкая паходка.
|| наз.пру́гкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пру́гкі упру́гий, пружи́нистый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пру́гкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які хутка прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання. Пругкі мяч. □ На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва.А. Вольскі.Ледзь-ледзь пакалыхваючыся буйным калоссем на пругкіх сцяблах, застыгла зялёнае возера пшаніцы.Сіўцоў.// Які не паддаецца сцісканню, згінанню. Лёня памятае яго — гладкага здаравілу .. ў ботах-«дудках» з такімі пругкімі халявамі, што, не разуўшыся, казалі, у іх нельга было прысесці.Брыль.Тыя, хто прыехаў учора, распакаваўшы чамаданы, пазасцілалі падсіненымі, пругкімі ад крухмалу пр[осціна]мі свае ложкі.Шахавец.
2. Не друзлы, не вялы; крамяны, моцны. Пругкія мускулы. Пругкая скура. □ Гамыра адвязаў каня, пагладзіў па крутой і пругкай шыі рукою знатака.Колас.
4. Які мае вялікую сілу ціску; моцны. Раздзеўшыся, [студэнты] пускалі ваду і, пакуль хапала духу, мыліся і прытанцоўвалі пад ледзяным пругкім струменем, які сек цела.Карпаў.[Палянцаў] туліўся ад халоднага пругкага ветру і часта хапаўся за свой капялюш, каб яго не сарвала.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пру́гкі ’які хутка прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання, пруткі, нядрузлы, не вялы; крамяны, моцны’ (ТСБМ, беласт., Сл. ПЗБ). Да пруг (гл.), пру́га ’моцна, туга’ (Нас.), параўн. рус.упру́гий ’пругкі’, а таксама словаўтваральную паралельнасць пруг//пру́гкі, прут//пру́ткі, пруд//пру́дкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упру́гий пру́ткі, пру́гкі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спружы́ністы, -ая, -ае.
1. Са спружынамі, зроблены на спружынах.
2.Пругкі, як спружына; здольны спружыніць.
Спружыністыя мускулы.
3.перан. Моцны, пругкі (пра рухі).
С. крок.
|| наз.спружы́ністасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стэк, -а, мн. -і, -аў, м.
Пругкі бізун, які выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе.
Кавалерыйскі с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мяккава́ты, ‑ая, ‑ае.
Не вельмі цвёрды; пругкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)