пратэі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пратэі́н пратэі́ны
Р. пратэі́ну пратэі́наў
Д. пратэі́ну пратэі́нам
В. пратэі́н пратэі́ны
Т. пратэі́нам пратэі́намі
М. пратэі́не пратэі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пратэі́н, -ну м., хим. протеи́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

protein [ˈprəʊti:n] n. бяло́к, пратэі́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ператра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка ператраўляецца органамі стрававання. Бялок — ператраўны пратэін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратэі́ны, ед. пратэі́н, -ну м., хим. протеи́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратэі́ны, ‑аў; адз. пратэін, ‑у, м.

Спец. Простыя бялкі, аснова, на якой пабудаваны асобныя клеткі жывёльнага арганізма і раслін.

[Ад грэч. prōtos — першы, галоўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРМАВА́Я НО́РМА,

колькасць пажыўных рэчываў, неабходных свойскай жывёле для падтрымкі належнага ўзроўню яе жыццядзейнасці, прадукцыйнасці, здароўя і ўзнаўлення. Уключае 18—30 паказчыкаў: кармавыя адзінкі, абменную энергію, сухое рэчыва, сыры і засваяльны пратэін, крухмал, цукар, сырыя клятчатку і тлушч, макра- і мікраэлементы, вітаміны, а для некат. жывёл (свінні, птушкі) таксама незаменныя амінакіслоты. На аснове К.н. распрацоўваюць кармавы рацыён.

т. 8, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

протеи́ны мн., хим. пратэі́ны, -наў;

протеи́н ед. пратэі́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

protein

[ˈproʊti:n]

n.

пратэі́н -у; бяло́к -ку́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЖО́ЛУД,

аднанасенны плод, часткова або цалкам заключаны ў чашападобную дзеравяністую плюску, якая ўтвараецца са зрослых восей прыкветнікаў рэдукаванага суквецця. Характэрны для раслін сям. букавых: дуба (змяшчае ў плюсцы толькі 1 Ж.), бука і каштана (у плюсцы па 2—3 Ж.). У кожным Ж. адно семя, якое складаецца з зародка. 2 мясістых семядолей і абалонкі. Мае ў сабе вугляводы (пераважна крухмал), пратэін, дубільныя рэчывы. Выспяваюць восенню. Выкарыстоўваюць як корм для жывёлы, сурагат кавы.

т. 6, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)