пратуха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

Тое, што і тухнуць².

|| зак. прату́хнуць, -не; прату́х, -хла.

|| наз. пратуха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратуха́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пратуха́е пратуха́юць
Прошлы час
м. пратуха́ў пратуха́лі
ж. пратуха́ла
н. пратуха́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час пратуха́ючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пратуха́ць несов. протуха́ть; пропа́хивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратуха́ць, ‑ае.

Незак. да пратухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

протуха́ть несов. пратуха́ць, ту́хнуць, прапа́хваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́хнуць², 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; тух, ту́хла; незак.

Загніваць і непрыемна пахнуць; пратухаць.

|| зак. сту́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; стух, -хла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́хнутьII несов. (загнивать) разг. ту́хнуць, пратуха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пропа́хиватьII несов. (к пропа́хнуть)

1. прапа́хваць;

2. (протухать) разг. прапа́хваць, пратуха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tęchnąć

незак.

1. тухнуць, пратухаць;

2. спадаць (пра пухліну)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

То́хнуць ’спаць сапучы ці задаючы храпака’ (Нас.), ’гніць ад недахопу паветра’ (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. то́хлый ’тухлы’, то́хнуть ’здыхаць, дохнуць’. З *тъх‑, генетычна звязанага з тхнуць (< *dъxnǫti) ’патыхаць’, ту́хнуцьпратухаць’, тхлі́на ’падла’, гл. (Фасмер, 4, 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)