прасёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Грунтавая дарога паміж невялікімі населенымі пунктамі.

|| прым. прасёлачны, -ая, -ае і прасёлкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасё́лак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прасё́лак прасё́лкі
Р. прасё́лка прасё́лкаў
Д. прасё́лку прасё́лкам
В. прасё́лак прасё́лкі
Т. прасё́лкам прасё́лкамі
М. прасё́лку прасё́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасёлак, -лка м. просёлок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасёлак, ‑лка, м.

Грунтавая дарога паміж невялікімі населенымі пунктамі. Улетку гэты прасёлак быў — хоць бокам каціся, і дваццаць пяць кіламетраў ад Сасновіч да райцэнтра Данік на тым жа матацыкле, бывала, праскокваў за якіх мінут сорак. Краўчанка. Для нас засталіся абдымкі вятроў На ўсіх бальшаках і прасёлках, І музыка ліўняў, і пошум дуброў, І свіст перапёлак на золку. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасёлак м. Fldweg m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прасёлак ’грунтавая дарога паміж невялікімі населенымі пунктамі’ (ТСБМ). Рус. прасёлак ’тс’. Конфікснае ўтварэнне пра- і ‑ак ад сяло (гл.). Першапачаткова ’дарога паміж двума сёламі, праз сяло’ (гл. Фасмер, 3, 377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасёлак

1. Адлегласць паміж вёскамі (Нас. АУ, Слаўг.).

2. Грунтавая дарога паміж невялікімі населенымі пунктамі (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

просёлок м. палява́я даро́га; прасёлак, -лка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Lndstraße

f -, -n) прасёлак, палява́я даро́га; шаша́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fldweg

m -(e)s, -e палява́я даро́га, прасёлак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)