Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прасця́к, -ка́м., разг. проста́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасця́к, ‑а, м.
Разм. Прастадушны, бясхітрасны і недалёкі чалавек. Вер людзям, ды не будзь занадта прасцяком, Бо іншы дабрадзея носіць маску, Каб пры выпадку абыйсці цябе цішком...Валасевіч.Галаўня паступова мяняў думку наконт Сцяпана. «Ён не які-небудзь прасцяк. Бач якімі доказамі шпурляе».Гроднеў.Аўтару вадэвіляў і гумарыстычных апавяданняў, Міхасю Чароту былі зразумелыя пажаданні Міровіча, тым больш, што і ў «Хатцы», і ў Галубка ён сам іграў на сцэне вясёлых прасцякоў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ПРАСЦЯ́К»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. У кампазіцыйнай аснове танца 2 рады выканаўцаў мяшанага складу адзін супраць аднаго сыходзяцца да сярэдзіны танц. пляцоўкі, потым вяртаюцца на месца, выконваючы двайны прытуп з падскокамі на абедзвюх нагах папераменна, у заключэнні фігуры — двайны прытуп без падскокаў. Выконваецца пад гармонік ці інш.муз. інструмент і калект. выкананне прыпевак удзельнікамі абодвух радоў папераменна. Часам выконваецца варыянт асн. фігуры: адзін рад танцуе на месцы, 2-і на яго наступае, потым вяртаецца на месца, і наадварот. Пашыраны на Брэстчыне, Гомельшчыне. Існуе сцэнічны варыянт танца.