прасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; зак.

1. каго (што). Гнацца за кім-н., каб дагнаць, знішчыць.

П. звера.

П. ворага.

2. каго-што. Учыняць ганенні, прыгнятаць.

П. перадавых дзеячаў культуры.

|| наз. прасле́даванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасле́даваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прасле́дую прасле́дуем
2-я ас. прасле́дуеш прасле́дуеце
3-я ас. прасле́дуе прасле́дуюць
Прошлы час
м. прасле́даваў прасле́давалі
ж. прасле́давала
н. прасле́давала
Загадны лад
2-я ас. прасле́дуй прасле́дуйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прасле́дуючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасле́даваць несов., в разн. знач. пресле́довать;

п. во́рага — пресле́довать врага́;

цары́зм жо́рстка прасле́даваў рэвалюцыяне́раў-дэмакра́таў — цари́зм жесто́ко пресле́довал революционе́ров-демокра́тов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго-што.

1. Гнацца за кім‑, чым‑н., стараючыся дагнаць, захапіць, знішчыць. Праследаваць звера. Праследаваць ворага. □ Фашысты больш не праследавалі .. [партызан], самі баяліся засады. Новікаў.

2. перан. Не пакідаць у спакоі, даймаць, мучыць. Здагадкі, адна страшнейшая за другую, неадчэпна праследавалі .. [Аніссю]. Лынькоў.

3. Учыняць ганенні каму‑н., прыгнятаць. Вядома, што царызм праследаваў усякія праяўленні нацыянальных асаблівасцей беларусаў. Лушчыцкі.

4. Спец. Аддаваць пад суд. Праследаваць у судовым парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасле́даваць разм. гл. пераследаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перасле́даваць, прасле́даваць verflgen vt; nchsetzen vi, nchstellen vi, nchjagen vi (гнацца) (каго-н. D); sich an die Frsen [Shlen] hften (каго-н. D); dicht auf den Frsen sein (каго-н. D) (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прасле́даванне ср. пресле́дование; см. прасле́даваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасле́давацца несов., страд. пресле́доваться; см. прасле́даваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасле́даванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праследаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасле́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

Зал. да праследаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)