праследаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго-што.

1. Гнацца за кім‑, чым‑н., стараючыся дагнаць, захапіць, знішчыць. Праследаваць звера. Праследаваць ворага. ▪ Фашысты больш не праследавалі .. [партызан], самі баяліся засады. Новікаў.

2. перан. Не пакідаць у спакоі, даймаць, мучыць. Здагадкі, адна страшнейшая за другую, неадчэпна праследавалі .. [Аніссю]. Лынькоў.

3. Учыняць ганенні каму‑н., прыгнятаць. Вядома, што царызм праследаваў усякія праяўленні нацыянальных асаблівасцей беларусаў. Лушчыцкі.

4. Спец. Аддаваць пад суд. Праследаваць у судовым парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)