прапо́рцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прапо́рцыя прапо́рцыі
Р. прапо́рцыі прапо́рцый
Д. прапо́рцыі прапо́рцыям
В. прапо́рцыю прапо́рцыі
Т. прапо́рцыяй
прапо́рцыяю
прапо́рцыямі
М. прапо́рцыі прапо́рцыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапо́рцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. У матэматыцы: роўнасць дзвюх адносін (у 2 знач.).

Арыфметычная п.

Геаметрычная п.

2. Пэўныя суадносіны частак паміж сабой.

Правільныя прапорцыі ў частках пабудовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапо́рцыя ж., в разн. знач. пропо́рция;

пра́вільныя ~цыі ча́стак це́ла — пра́вильные пропо́рции часте́й те́ла;

арыфметы́чная п. — арифмети́ческая пропо́рция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прапорцыя (мат.) 8/556

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прапо́рцыя, ‑і, ж.

1. Суадноснасць частак паміж сабой. Плечы [жанчыны], праўда, вузкія, але ў агульнай прапорцыі яе фігуры зусім нармальныя. Ермаловіч. // Пэўная колькасная суадноснасць паміж чым‑н.

2. Спец. Роўнасць паміж дзвюма адносінамі чатырох велічынь. Арыфметычная прапорцыя.

[Лац. proportio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапо́рцыя ж. матэм., тс. перан. Proportin f -, -en; Verhältnis n -ses, -se;

арыфметы́чная прапо́рцыя arithmtische Proportin;

геаметры́чная прапо́рцыя geomtrische Proportin

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прапо́рцыя

(лац. proportio)

1) суразмернасць, суадноснасць частак цэлага паміж сабой;

2) мат. роўнасць дзвюх адносін (напр. 6:2 = 9:3);

3) колькасныя суадносіны паміж галінамі, стадыямі і элементамі вытворчасці;

4) суадносіны размераў частак архітэктурнага або мастацкага твора як адзін з асноўных прынцыпаў кампазіцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прапорцыя ’суаднесенасць частак паміж сабой’ (ТСБМ). Ст.-бел. пропорция (препорцыя) XVII ст. < ст.-польск. proporcyja (Булыка, Лекс. Запазыч., 154). Сучаснае беларускае з рус. пропо́рция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), якое, відаць, праз польск. proporcja з лац. prōportiō ’суаднесенасць’ (гл. Фасмер, 3, 376. з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАРМАНІ́ЧНАЯ ПРАПО́РЦЫЯ,

прапорцыя, сярэднія члены якой аднолькавыя, апошні член уяўляе сабой рознасць паміж першым і сярэднім: a/b=b(a-b). Раскладанне ліку а на 2 складаемыя b і (a-b) наз. гарманічным дзяленнем або залатым сячэннем.

т. 5, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пропо́рция в разн. знач. прапо́рцыя, -цыі ж.;

геометри́ческая пропо́рция мат. геаметры́чная прапо́рцыя;

пропо́рция в частя́х зда́ния прапо́рцыя ў ча́стках буды́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)