прада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак., каго-што.

1. Аддаць каму-н. за плату (пра гандлёвую здзелку).

П. хату.

2. перан. Выдаць каго-н., здрадзіць каму-, чаму-н.

П. сябра.

|| незак. прадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. про́даж, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прада́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прада́м прададзі́м
2-я ас. прадасі́ прадасце́
3-я ас. прада́сць прададу́ць
Прошлы час
м. прада́ў прадалі́
ж. прадала́
н. прадало́
Загадны лад
2-я ас. прада́й прада́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прада́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прада́ць сов., в разн. знач. прода́ть;

п. ха́ту — прода́ть дом;

п. ся́бра — прода́ть дру́га;

п. сумле́нне — прода́ть со́весть;

п. за тры́ццаць срэ́бранікаў — прода́ть за три́дцать сре́бреников;

п. шпа́гу — прода́ть шпа́гу;

як пшані́цу прада́ўшы (спаць) — как пшени́цу прода́вши (спать)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; пр. прадаў, ‑дала, ‑дало; заг. прадай; зак., каго-што.

1. Аддаць за пэўную плату. [Гарасім] хацеў прадаць зямлю, а грошы раздаць бедным. Чарнышэвіч.

2. Выдаць каго‑н., здрадзіць каму‑, чаму‑н. Не прадам свой народ я ніколі, Беларусь у баях адстаю. Астрэйка. [Ткачук:] — І знаеш, думаў я, думаў і надумаўся схадзіць усё ж уначы да Мароза. Няўжо, думаю, ён прадасць мяне? Быкаў.

•••

Спаць як пшаніцу прадаўшы гл. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прада́ць гл. прадаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прада́ць ’аддаць за пэўную плату’, ’здрадзіць’ (ТСБМ), прода́ць ’тс’ (ТС). Рус. прода́ть, укр. прада́ти, ст.-рус. продати, польск. sprzedać, але старое przedajny ’прадажны’, чэш. prodati, славац. predat, серб.-харв. про́дати, славен. prodáti, балг. прода́мпрадаць’. Відаць, ужо прасл. *prodati (Трубачоў, Проспект, 721). З *pro‑ (гл. пра-) і *dati ’даць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадава́ць гл. прадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадава́цца гл. прадацца, прадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

срэ́бранік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і сярэбранік¹.

За трыццаць срэбранікаў прадаць каго-што (высок., пагард.) — прадаць з нізкіх меркаванняў карыслівых інтарэсаў [літаральна за 30 сярэбраных манет — цана здрадніцтва біблейскага Іуды].

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́музам, прысл. (разм.).

Усё разам; агулам.

Прадаць усё г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)