по́ліўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лівак, ж.

1. Вадкая страва з мучной прыправай.

Частавалі яго поліўкай.

2. Рэдкая частка якой-н. ежы, жыжка.

Наліла адной поліўкі.

|| прым. по́лівачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ліўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. по́ліўка по́ліўкі
Р. по́ліўкі по́лівак
Д. по́ліўцы по́ліўкам
В. по́ліўку по́ліўкі
Т. по́ліўкай
по́ліўкаю
по́ліўкамі
М. по́ліўцы по́ліўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

по́ліўка ж.

1. похлёбка; (рыбная) уха́;

2. (жидкая часть кушанья) жи́жа;

(прада́цца) за сачаві́чную ~ку — (прода́ться) за чечеви́чную похлёбку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Поліўка (страва) 2/259; 8/497

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

по́ліўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.

1. Суп з якой‑н. прыправай (мучной, крупяной, бульбянай і пад.). [Гаспадыня:] — Гарась любіць на снеданне бульбяную поліўку. Лобан.

2. Рэдкая частка якой‑н. ежы; жыжка. [Хімка:] — Нальеш поліўкі з крупніку і забеліш малаком.., — толькі, дастаючы, не выкулі гаршка. Гурскі.

•••

(Прадацца) за сачавічную поліўку — здрадзіць чаму‑н. важнаму, асноўнаму, значнаму з-за карысці, дробязнай выгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПО́ЛІЎКА,

у беларусаў даўняя страва. Спачатку варылі мяса з прыправамі, у посныя дні — грыбы, рыбу. Потым невял. колькасць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыроватку, бурачны расол. У некат. раёнах дадавалі хлебную рошчыну, гатавалі і са свіной крыві. На Магілёўшчыне, у Зах. і Цэнтр. Палессі П. — старая назва заціркі, калатушы.

т. 12, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

по́ліўка ж. кул. Brühe f -, -n, Sppe f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПО́ЛІЎКА ((Polivka) Іржы) (6.3.1858, г. Энс, Аўстрыя — 21.3.1933),

чэшскі фалькларыст, лінгвіст, гісторык л-ры. Праф. Карлава ун-та ў Празе (1895). Чл. Чэшскай АН (1908), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1901). Вучыўся ў Пражскім і Заграбскім ун-тах. Асн. працы прысвечаны параўнальнаму вывучэнню казак слав. народаў. Належаў да пазітывісцкай школы параўнальна-гіст. вывучэння фальклору і л-ры. Гал. фактарам развіцця міжнац. сувязей лічыў культ.-геагр. ўмовы. Кніга П. «Славянскія казкі» (ч. 1, 1932) пра гісторыю вывучэння і аналіз стыліст. асаблівасцей бел., рус. і ўкр. казак. Рэцэнзаваў зборнікі бел. казак Е.​Раманава, М.​Федароўскага, А.​Сержпутоўскага, У.​Дабравольскага. У 5-томным каментарыі да казак бр. Грым (з І.​Больтэ, 1913—32) напісаў раздзелы пра казкі славян, выкарыстаў усе бел. зборнікі казак да 1932.

Літ.:

Sbornik praci věnovanýeh prof. dr. J.Polivkovi: K šedesatým narożeninam. Usporadal Dr. J.Horak. Praha, 1918 (са спісам прац П. 1879—1918);

Horak J. Jiři Polivka: Vspomínka jubilejni // Národopisný véstnik ćeskoslovenský. 1928. №1 (ea спісам прац П. 1918—1928);

Ćeskoslovenské prace o jazyce dējinach a kultuře slovanských národu od r. 1760: Biograficko-bibliográficky slovnik. Praha, 1972. С. 389—392.

І.​У.​Саламевіч.

т. 12, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

По́ліўка ’суп; вадкая частка стравы, жыжка’ (ТСБМ), ’рэдкая страва, поліўка’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Нар. сл., Вешт.), ’верашчака’, ’зацірка’, ’бульбяны суп’, ’кісель з аўсянай мукі’ (ЛА, 4), по́леўка, по́лыўка ’малочны суп’ (Сл. Брэс.). Укр. поливка, польск. polewkaполіўка’, в.-луж. poljewka, н.-луж. polěwka, чэш. polévka ’суп’, славац. polievka ’тс’. Ад по- і ліць (гл.), як помачка ад мачаць; паводле Банькоўскага (2, 687) — няяснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Поліўка І. 4/433; 8/497—498; 10/531; 12/446

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)