Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
плёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Празрыстая эластычная, цэлулоідная стужка са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных і кінематаграфічных здымкаў. За якой паўгадзіны Айзік мог аббегаць паўгорада, напстрыкаць на плёнку свае «лейкі» кадраў з дваццаць.Сабаленка.
2. Тонкая празрыстая бясколерная матэрыя сінтэтычнага паходжання. Поліэтыленавая плёнка. Трымаць раннія агуркі пад плёнкай.
3. Тое, што і плеўка. Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛЁНКАкіна- і фатаграфічная,
святлоадчувальны матэрыял, які мае празрыстую гнуткую падложку (аснову) з нанесенай на яе фатаграфічнай эмульсіяй. Найб. пашыраны падложкі з негаручых трыацэтату цэлюлозы і поліэтылентэрэфталату.
Бывае агульнага і спец. прызначэння; негатыўная (гл.Негатыў), пазітыўная (для атрымання фатагр. відарыса з негатыва) і абарачальная (для атрымання фатагр. відарыса спец. апрацоўкай таго ж матэрыялу). Да П. агульнага прызначэння адносяць чорна-белыя і каляровыя для маст. і дакумент. фатаграфіі, якія адчувальныя да ўсіх бачных прамянёў і адрозніваюцца па святлоадчувальнасці (ад 22 да 350 адзінак ДАСТ); да спец. П. — П. для кінематаграфіі, тэхн. фатаграфіі, рэнтгенаўскія, спектральныя і інш.