Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пле́сенны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плесні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́сневы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плесні (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шча́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць шчаснага; шчасце. І зелень, і кветкі, і песні, І неба вясёлая яснасць... Ні цьмы той, ні снегавай плесні, — Дзе глянеш, — адна, братка, шчаснасць!Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛЕ́СНЕВЫЯ ГРЫБЫ́,
мікраскапічныя грыбы, што ўтвараюць характэрныя налёты (плесні) на паверхні арган. субстратаў (харч. прадукты, папера, скура, тэкстыль і інш.). Належаць да розных сістэм. груп: ааміцэты, зігаміцэты, недасканалыя грыбы, сумчатыя грыбы і інш. Каля 250 відаў. Пашыраны ў глебе, раскладаюць арган. рэшткі і прымаюць удзел у іх мінералізацыі. Выклікаюць хваробы раслін, псаванне прадуктаў, разбурэнне прамысл. вырабаў і матэрыялаў.
Для П.г. характэрны паветраны міцэлій, які добра развіваецца на паверхні і ўнутры субстрату. Споры ўтвараюцца на гіфах. Выкарыстоўваюць П.г. для атрымання ферментаў, арган.к-т, антыбіётыкаў, вітамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТАРЫ́ФМА [ад грэч. pan (pantos) усё + рыфма],
рыфма, заснаваная на суцэльнай сугучнасці не толькі канцавых, але і ўнутраных гукавых элементаў верша. Пашырана ў нар.-паэт. творчасці. У бел. паэзіі сустракаецца ў вершах Я.Купалы, В.Віткі, Р.Барадуліна і інш.
За годам год, за родам род, Што хвалі хмар, што плесні вод Па зменах змен, на ўсход, на сход, За родам род, за годам год. (Я.Купала. «За годам год») Верш, цалкам напісаны П., называецца пантарымам. Напр., «Рыфма пра каханне» Я.Сіпакова:
Знай, дужы вецер, абы не злая дзея, —
Знайду — жывеце, рабыня, у зладзея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пле́сень, пле́сінь, пле́сні, пле́сене ’цвіль на квашанай капусце’ (ЛА, 4). Гл. пле́сня. Рэгіянальнае плесь ’тс’ (гом., тамсама) паводле цвіль, бросьць, з былым суф. *‑ь са значэннем адцягненасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕНІЦЫ́Л (Penicillium),
род недасканалых грыбоў сям. маніліяльных. Каля 250 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць ва ўмеранай зоне. Сапратрофы і паразіты. Выклікаюць псаванне прадуктаў, разам з інш. грыбамі ўтвараюць плесні на глебавых і інш. субстратах.
Міцэлій шматклетачны, галінасты, бясколерны, апушчаны ў субстрат ці ўтварае на яго паверхні калоніі шэра-зеленавата-блакітнага колеру. Канідыяносцы разгалінаваныя, ў выглядзе простых або складаных гроначак. Канідыі аднаклетачныя, рознай формы і афарбоўкі. Прадуцэнты антыбіётыкаў, ферментаў і арган.к-т. Для атрымання пеніцылінаў выкарыстоўваюць П. залацісты (P. chrysogenum) і адзначаны (P. notatum), у сыраварэнні — P. camamberti і P. roqueforti.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пеніцы́л
(н.-лац. penicillium)
недасканалы грыб сям. карэміяльных, які развіваецца ў выглядзе плесні на глебавых і іншых субстратах; выкарыстоўваецца для вырабу антыбіётыкаў, у сыраварэнні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)