плазава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плазава́ты плазава́тая плазава́тае плазава́тыя
Р. плазава́тага плазава́тай
плазава́тае
плазава́тага плазава́тых
Д. плазава́таму плазава́тай плазава́таму плазава́тым
В. плазава́ты (неадуш.)
плазава́тага (адуш.)
плазава́тую плазава́тае плазава́тыя (неадуш.)
плазава́тых (адуш.)
Т. плазава́тым плазава́тай
плазава́таю
плазава́тым плазава́тымі
М. плазава́тым плазава́тай плазава́тым плазава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плазава́ты разг. пло́ский;

п. ка́мень — пло́ский ка́мень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плазава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае гладкую паверхню, не пукаты і не ўвагнуты; які з’яўляецца плоскасцю, роўны, гладкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́скі, плоскі ’пакаты, плоскі’ (беласт., іўеў., паст., Сл. ПЗБ). З польск. płaski ’плоскі, пляскаты, плыткі, плазаваты’ < *plaz‑bskb < *p!azaплаз (гл.), (Банькоўскі, 2, 622–623; Бязлай, 3, 51).

Пласкі́ ’абложная зямля’ (ганц., ДАБМ, камент., 858). З польск. plaska < plosa ’кавалак раллі сярод лесу’, ’пас зямлі ў 12 загонаў’ < прьсп. pol‑sa > бел. пачассі ’паласа’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́зкі ’адхоністы, гладкі’ (ТС), ’пакаты, спадзісты (бераг ракі, возера)’, пласкі, пласкый ’тс’ (сен., слонім., ЛА, 2), стол., сен. плаская, кам., брэсц., кобр. плоска ’пакатая страха’ (ЛА, 4), плазам ’плоска’ (Нас.), плазаваты ’адхонны (пра страху)’: страха зусім плазма лежыць (ТС). З польск. płaski ’плоскі, роўны’, якія развіліся ў выніку пераносу значэння ’роўны, плоскі’ > ’лагодны, паступовы’, асабліва ў проціпастаўленні ’пакаты’ — ’стромы’. Параўн. ст.-польск. iść płozą ’паводзіць сябе лагодна, абачліва, бесканфліктна’. Параўн., відаць, запазычанае ст.-рус. плазь ’плоскасць, роўнае месца’ (XVП ст., Лексикон словено-латинский). Сюды ж маладз. плазёіі ’больш плоска’ (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаз ’плоскасць якой-небудзь доўгай рэчы’, ’паласа ад удару чым-небудзь доўгім’ (Нас., Яруш.), плаз ’плоскі бок якога-небудзь прадмета’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. плазъ ’плоскі бок шаблі’ (1539 г.) са ст.-польск. płaz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 70), якое Банькоўскі (622) узводзіць да plaza ’плоскі камень, каменная пліта’, а апошняе — да і.-е. *plōgʼā, прыметнік *plōgʼ‑o‑s (швед. flack, гал. vlak, ням. flack ’плоскі’, англ. flagstone ’каменная пліта для брукавання’). Брукнер (420) мяркуе, што польск. płaza — выключна польск. лексема, аднак параўн. стараж.-рус. плазивый ’гладкі’ (XII–XIII стст.). Бязлай (3, 51) славен. plȃz, pláza ’паласа, лінія, рыска, стужка’ параўноўвае з літ. plúoš(t)as ’лыка’, ’паласа’ і адносіць іх да і.-е. (s)p(h)el‑gʼ‑. Аднак, відаць, гэтыя славенскія лексемы генетычна не тоесныя з беларускімі. Сюды ж: плазава́ць ’біць, лупцаваць, сячы’ (Растарг.) < польск. plazować ’біць тупым канцом шаблі’ (з 1621 г.), а таксама плазава́ты ’які мае гладкую паверхню, гладкі, роўны’ (ТСБМ, Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пло́ский

1. (о поверхности) пло́скі; (ровный) ро́ўны;

пло́ская пове́рхность пло́ская паве́рхня;

пло́ская печа́ть пло́скі друк;

2. (приплюснутый) пляска́ты; (покатый) пахі́лы; (с низкими краями) плазава́ты; (неглубокий) неглыбо́кі; (мелкий) плы́ткі;

пло́ская стопа́ мед. пляска́тая ступня́;

пло́ская грудь пляска́тыя гру́дзі;

пло́ский лоб, нос пляска́ты лоб, нос;

пло́ские че́рви пляска́тыя чэ́рві;

пло́ская кры́ша пахі́лы (пляска́ты) дах;

пло́ский я́щик плазава́тая скры́нка;

пло́ская таре́лка плы́ткая (плазава́тая) тале́рка;

3. перен. тупы́, няўда́лы; (банальный) бана́льны;

пло́ские шу́тки тупы́я жа́рты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)