перарэ́заны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перарэ́заны перарэ́заная перарэ́занае перарэ́заныя
Р. перарэ́занага перарэ́занай
перарэ́занае
перарэ́занага перарэ́заных
Д. перарэ́занаму перарэ́занай перарэ́занаму перарэ́заным
В. перарэ́заны (неадуш.)
перарэ́занага (адуш.)
перарэ́заную перарэ́занае перарэ́заныя (неадуш.)
перарэ́заных (адуш.)
Т. перарэ́заным перарэ́занай
перарэ́занаю
перарэ́заным перарэ́занымі
М. перарэ́заным перарэ́занай перарэ́заным перарэ́заных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перарэ́заны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перарэ́заны перарэ́заная перарэ́занае перарэ́заныя
Р. перарэ́занага перарэ́занай
перарэ́занае
перарэ́занага перарэ́заных
Д. перарэ́занаму перарэ́занай перарэ́занаму перарэ́заным
В. перарэ́заны (неадуш.)
перарэ́занага (адуш.)
перарэ́заную перарэ́занае перарэ́заныя (неадуш.)
перарэ́заных (адуш.)
Т. перарэ́заным перарэ́занай
перарэ́занаю
перарэ́заным перарэ́занымі
М. перарэ́заным перарэ́занай перарэ́заным перарэ́заных

Кароткая форма: перарэ́зана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перарэ́заны в разн. знач. перере́занный; перепи́ленный; см. перарэ́заць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перарэ́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перарэзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перепи́ленный

1. папілава́ны, парэ́заны, перапілава́ны, перарэ́заны;

2. перапілава́ны, перарэ́заны; см. перепили́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перере́занный

1. (разрезанный) перарэ́заны;

2. (преграждённый) перарэ́заны; (пересечённый) перасе́чаны;

3. (убитый чем-нибудь режущим — о всех, многих) перарэ́заны; парэ́заны; (о свиньях) перако́латы, пако́латы; (волком) пераду́шаны, паду́шаны;

4. (порезанный во многих местах) парэ́заны, зрэ́заны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗАХО́ДНЕ-САХАЛІ́НСКІЯ ГО́РЫ, Заходні хрыбет,

горы на ПдЗ в-ва Сахалін, Расія. Даўж. 650 км, выш. да 1330 м (г. Анор). Складзены з некалькіх паралельных хрыбтоў, падзеленых падоўжнымі далінамі, і патухлых вулканаў (горы Ламанон). Гал. водападзельны хрыбет — Камышовы. Складзены пераважна з сланцаў, пясчанікаў, кангламератаў і магматычных парод. Радовішчы каменнага вугалю (Лесагорскае, Вуглягорскае, Башнякоўскае і інш.). На схілах мяшаныя лясы пераважна шыракалістых парод і ялова-піхтавая тайга з зараснікамі курыльскага бамбуку. Горы перарэзаны чыг. Паўднёва-Сахалінск—Холмск.

т. 7, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прире́занныйI (от прире́затьI)

1. прырэ́заны, мног. папрыраза́ны, дарэ́заны; прыко́латы, дако́латы;

2. перарэ́заны, парэ́заны; перако́латы, пако́латы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шток, ‑а і ‑у, м.

Спец.

1. ‑у. У геалогіі — адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных парод, гіпсу, каменнай солі, радзей — рудных выкапняў.

2. ‑а. У тэхніцы — металічны цыліндрычны стрыжань, які злучае поршань рухавіка з паўзуном. Кулямёт быў разбіты ўшчэнт, ссечан кожух, нібы агнём перарэзаны шток. Федасеенка.

[Ням. Stock.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КА́РСКАЕ МО́РА,

ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., паміж а-вамі Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа і Паўн. Зямля. На З пралівамі Карскія Вароты і Матаччын Шар злучаецца з Баранцавым м., на У Вількіцкага пралівам і пралівамі паміж а-вамі Паўн. Зямля — з м. Лапцевых. Пл. 883 тыс. км². Размешчана пераважна на шэльфе, які на Пн перарэзаны глыбакаводнымі жалабамі Вароніна і Св. Ганны (глыб. да 600 м). Паміж імі — Цэнтр. Карскае ўзв. (глыб. да 50 м). На ПдЗ Новазямельская ўпадзіна (глыб. да 418 м). Пераважныя глыб. 30—100 м. Берагі невысокія, спадзістыя. Залівы: Енісейскі, Пясінскі, Обская губа, Байдарацкая губа. Шмат астравоў (Арктычнага Інстытута, Візэ, Сяргея Кірава, Нардэншэльда і інш.). Упадаюць рэкі Енісей, Об, Пясіна, Кара. Клімат арктычны, суровы. Адно з самых халодных мораў Расіі; сярэдняя т-ра вады на большай ч. паверхні летам каля 0 °C, на Пд (каля вусцяў рэк) да 6 °C. Салёнасць ад 10—12‰ (каля вусцяў рэк) да 33‰ на Пн. Частыя туманы і штормы. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Прылівы пераважна паўсутачныя (0,5—0,8 м). Згонна-нагонныя ваганні ўзроўню ў залівах да 2 м. Рыбалоўства (сіг, галец, камбала і інш.). К.м. — частка Паўночнага марскога шляху. Гал. порт — Дыксан. Марскія судны заходзяць у парты Ігарка і Дудзінка (на р. Енісей).

т. 8, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)