Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перапло́тм., обл.
1.см. азяро́д;
2. забо́р, тын
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пераплот, гл. Азярод
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пераплот, перапло́ты, пярэ́плат, пярэ́платы ’азярод’ (віл., Жыв. сл.; плешч., ДАБМ, камент., 790; віл., Сл. ПЗБ; Варл.; Касп., Гарэц., Яруш.); рус.перепло́т ’запруда, гаць’, польск.przepłot ’азярод’. Да пера- і пле́сці (гл.) з асновай *plot‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЗЯРО́Д,
1) гаспадарчая пабудова на Беларусі; збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, сена, бульбоўніку і інш. Лакальныя назвы пераплот, астраўкі. Найб. пашыраны ў цэнтр. і паўн. раёнах. У фальварках азярод размяшчалі непасрэдна каля гумнаў, стадол, такоў. Цяпер у меншай ступені бытуе ўсюды.
2) Бел.нар. гульня. Удзельнікі бяруць дугу за адзін канец, а другім стукаюць аб зямлю так, каб дуга, саспружыніўшы, пераляцела цераз азярод (адсюль назва). Пераможца той, у каго дуга пераляціць цераз азярод больш разоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
яз
1. Месца ў рацэ, якое перагароджана частаколам або пераплотам упоперак, каб не даць рыбе ходу ўверх; сам пераплот (Нас., Слаўг.). Тое ж язовішча (Віц.), язоўе, язы́ (Гарад.Касп.), я́зік, язок (Мін.).
2. Іскра, агеньчык, святло ў цемры (Мін.). Тое ж ст.-бел.я́сачка, ясва, я́ска. Параўн.: «Ні я́за не віда́ць (Мін. 1966)» — «Не видно ни зги» (руск.).