пераве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -ве́зла; -вязі; -ве́зены; зак., што.

1. Перамясціць, везучы цераз якую-н. прастору.

П. цераз раку.

2. Везучы, даставіць з аднаго месца ў другое.

П. дзяцей на дачу.

|| незак. пераво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

|| наз. пераво́з, -у, м. і пераво́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

|| прым. пераво́зачны, -ая, -ае і пераво́зны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Перавозачныя сродкі.

Перавозны пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераве́зці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перавязу́ перавязё́м
2-я ас. перавязе́ш перавезяце́
3-я ас. перавязе́ перавязу́ць
Прошлы час
м. перавё́з пераве́злі
ж. пераве́зла
н. пераве́зла
Загадны лад
2-я ас. перавязі́ перавязі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перавё́зшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераве́зці сов. перевезти́; (через реку и т.п. — ещё) перепра́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. перавёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-што.

1. Перамясціць, даставіць якім‑н. транспартам з аднаго месца на другое. Перавезці дзяцей на дачу. □ Ужо некалькі дзён дзед не вартаваў птушкаферму: яе перавезлі на дальні выган. Даніленка. Цэлую ноч вазілі снапы. Перавезлі апошнія, калі ўсходзіла сонца. Чарнышэвіч.

2. Везучы, перамясціць цераз што‑н. на другі бок чаго‑н. Валодзька спыняецца на беразе Нёмана і гукае на той бок паромшчыку: — Дзеду, а мо перавёз бы? Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераве́зціперавезці, даставіць што-небудзь транспартам на іншае месца’ (ТСБМ), укр. перевезти́, рус., ст.-рус. перевезти́ ’тс’, польск. przewieźć ’перавязці, правезці’, н.-луж. pśewjasćперавезці, перавесці’, в.-луж. přewjezć ’пераязджаць, перавезці (побач)’, чэш. převéztперавезці’, славац. previezť ’тс’, славен. prevésti ’перавесці’, серб.-харв. превѐстиперавезці’, ’перавесці’, балг. превозяперавезці’, ст.-слав. прѣвестиперавезці’. Прасл. *pervezti, якое можна супаставіць з паралельным утварэннем лац. per‑vehěre ’правозіць, перавозіць’ (Трубачоў, Проспект, 70). Да пера- і везці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераво́зачны гл. перавезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераво́зіць гл. перавезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераво́зка гл. перавезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераво́зны гл. перавезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераве́зены перевезённый; перепра́вленный; см. пераве́зці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)