Пераве́зці ’перавезці, даставіць што-небудзь транспартам на іншае месца’ (ТСБМ), укр. перевезти́, рус., ст.-рус. перевезти́ ’тс’, польск. przewieźć ’перавязці, правезці’, н.-луж. pśewjasć ’перавезці, перавесці’, в.-луж. přewjezć ’пераязджаць, перавезці (побач)’, чэш. převézt ’перавезці’, славац. previezť ’тс’, славен. prevésti ’перавесці’, серб.-харв. превѐсти ’перавезці’, ’перавесці’, балг. превозя ’перавезці’, ст.-слав. прѣвести ’перавезці’. Прасл. *pervezti, якое можна супаставіць з паралельным утварэннем лац. per‑vehěre ’правозіць, перавозіць’ (Трубачоў, Проспект, 70). Да пера- і везці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)