паўправадні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўправадні́к паўправаднікі́
Р. паўправадніка́ паўправадніко́ў
Д. паўправадніку́ паўправадніка́м
В. паўправадні́к паўправаднікі́
Т. паўправадніко́м паўправадніка́мі
М. паўправадніку́ паўправадніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўправадні́к, -ка́ м., физ. полупроводни́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўправадні́к, ‑а, м.

Спец. Рэчыва, якое па сваёй здольнасці праводзіць электрычнасць займае прамежкавае становішча паміж праваднікамі і ізалятарамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўправадні́к м. эл. Hlbleiter m -s -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

полупроводни́к эл. паўправадні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўправаднікі́, -о́ў, адз. паўправадні́к, -а́, м. (спец.).

Рэчывы, электраправоднасць якіх пры хатняй тэмпературы меншая, чым у металаў і большая, чым у дыэлектрыкаў.

|| прым. паўправадніко́вы, -ая, -ае.

Паўправадніковая ўстаноўка (на паўправадніках).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

półprzewodnik

м. эл. паўправаднік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Hlbleiter

m -s, - фіз. паўправадні́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

герма́ній

(н.-лац. germanium, ад лац. Germania = Германія)

хімічны элемент, цвёрдае рэчыва шэра-белага колеру з металічным бляскам; выкарыстоўваецца як паўправаднік у радыё- і электратэхніцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АНТРАЦЭ́Н,

араматычны вуглевадарод C14H10. Мал. м. 178,24. Жоўтыя крышталі з блакітнай флуарэсцэнцыяй, tпл 216 °C; растваральны ў спірце, эфіры, ацэтоне, нерастваральны ў вадзе. У высакачыстым стане — паўправаднік. Уступае ў рэакцыі далучэння з дыенафіламі, галагенамі, кіслародам, шчолачнымі металамі і інш. Атрымліваюць з каменнавугальнай смалы. Выкарыстоўваюць для вытв-сці антрахінонавых фарбавальнікаў, монакрышталі — для сцынтыляцыйных лічыльнікаў. Антрацэн раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй.

т. 1, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)