пашчэ́нкі (ед. пашчэ́нка ж.) обл. че́люсти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашчэ́нкі, ‑аў; адз. пашчанка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Абл. Сківіцы. Ткачук, відаць, не хацеў есці і, сцяўшы маршчыністыя пашчэнкі, толькі скрыгаў зубамі. Быкаў. На маё шчасце я перабіў дзіку ніжнія пашчэнкі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчэ́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пашчэ́нка пашчэ́нкі
Р. пашчэ́нкі пашчэ́нкаў
Д. пашчэ́нцы пашчэ́нкам
В. пашчэ́нку пашчэ́нкі
Т. пашчэ́нкай
пашчэ́нкаю
пашчэ́нкамі
М. пашчэ́нцы пашчэ́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Скі́віца, мн. л. скі́віцы ‘кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы; пашчэнкі’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; віл., Стан., ТС, КЭС, Дразд., ЛА, 3), ‘выпукліна пад вокам ягадка’ (Ласт.), ‘зубны пратэз’ (ТСБМ), скі́выца ‘сківічная косць’ (Дразд.; узд., КЭС), скі́біца ‘скронь’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), скі́віцыпашчэнкі’ (ЛА, 3), ські́ва ‘пашчэнка’ (Дразд.), skíwicy ‘ніжняя сківіца каня’ (Тарн.), сківіца ‘шула’ (В. Адамчык, Маладосць, 1993, 10, 156). Беларуска-ўкраінская лексіка-семантычная ізалекса, параўн. укр. дыял. скі́віца, ски́віца, скʼі́вʼца ‘сківіца’, гл. Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 63–64. Слова няяснага паходжання. Мартынаў (Лекс. Палесся, 11) прапануе дастаткова позняе запазычанне з усходнебалтыйскіх гаворак; дакладная крыніца не выяўлена, параўноўваецца з лат. šķieva ‘трэшчына ў дрэве’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 182) лічыць слова старажытным (мяркуемае прасл. *skyvica), аднак падкрэслівае яго ізаляванасць. Аўтары ЕСУМ (5, 271) адносяць укр. ски́виця да запазычанняў з беларускай мовы, звязваючы яго з скіба (гл.). Хутчэй да ківа́ць (гл.), параўн. качкі́пашчэнкі’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крупча́сты 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з крупінак; зярністы. Ціхі ранак. Снег крупчасты Пад падэшвамі рыпіць. Гілевіч. [Лёня] зноў торкаў рыдлёўкай у крупчасты гравій, мерыўся зачарпнуць поўны шуфель. Гроднеў.

крупча́сты 2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Заражаны трыхінелай. Крупчастае мяса. □ Кій быў з асмаленага ядлоўцу, ім Марцін расшчамляў свінням пашчэнкі, глядзеў, ці не крупчастыя. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашчэ́нка, па́шчанка, пашчэ́нька, пашчомка, пашчэ́мка, пашчэ́мкі ’сківіца, сківіцы’ (Чач., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ; гродз., Мат. АС; слон., Нар. сл.; навагр., З нар. сл.; смарг., воран., Шатал.; гродз., КЭС; маладз., Янк. Мат.), навагр. пасце́нкі, шчуч. пашчэ́нкі ’тс’ (КЭС), па́шчэнґа ’сківіца ў воўка’ (малар., Сл. Брэс.), пашчэнка ’пашча’ (Бес.). З польск. paszczęka ’пашча, зеў’, якое з першаснага paszczeka ’тс’. Гл. таксама па́шчака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)