пацярпе́ць, -цярплю́, -цярпі́ш, -цярпі́ць; -цярпі́м, -церпіце́, -цярпя́ць; -цярпі́; зак.

1. гл. цярпець.

2. Цярпліва перанесці што-н. на працягу якога-н. часу.

Хацелася есці, але прыйшлося п.

3. каго-што і чаго з адмоўем. Дапусціць, змірыцца з кім-, чым-н.

Не п. несправядлівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацярпе́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пацярплю́ пацярпі́м
2-я ас. пацярпі́ш пацерпіце́
3-я ас. пацярпі́ць пацярпя́ць
Прошлы час
м. пацярпе́ў пацярпе́лі
ж. пацярпе́ла
н. пацярпе́ла
Загадны лад
2-я ас. пацярпі́ пацярпі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пацярпе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пацярпе́ць сов.

1. (нек-рое время) потерпе́ть;

2. потерпе́ть, понести́ убы́тки;

3. (за что-л.) потерпе́ть, пострада́ть;

4. (отнестись снисходительно к кому-, чему-л.; чаще с отрицанием) потерпе́ть;

я гэ́тага не ~плю́ — я э́того не потерплю́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацярпе́ць, ‑цярплю, ‑цярпіш, ‑цярпіць; ‑цярпім, ‑церпіце; зак.

1. Цярпліва перанесці што‑н., вытрымаць (боль і пад.) некаторы час. — Доктар, зрабіце ўсё, каб я застаўся... жывы. — Паспрабую, толькі давядзецца пацярпець, наркозу ў нас няма. Васілеўская. Тайдо хацеў есці, але прыходзілася пацярпець. Маўр.

2. што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: перажыць, перанесці, зведаць тое, што абазначана назоўнікам. Пацярпець паражэнне. Пацярпець аварыю. □ Перадавалі, што нямецкі атрад пацярпеў няўдачу, камандзір цяпер месца не знаходзіць ад злосці, і невядома, чым усё гэта скончыцца. Лынькоў.

3. Панесці, мець страты; атрымаць цялесныя пашкоджанні. Сям-там былі выбіты кулямі вокны, але з людзей ніхто не пацярпеў. Якімовіч. Зона эмтээс .. вельмі пацярпела ад акупацыі. Хадкевіч. // Быць пакараным за што‑н. [Лабановічу] часамі арышт здаваўся прынадным, не пазбаўленым своеасаблівай прыемнасці. Чаму ж і не пацярпець за праўду? Чаму не спрабаваць лёсу «крамольніка»? Колас.

4. каго-што і чаго (звычайна з адмоўем). Дапусціць, змірыцца з кім‑, чым‑н. Не пацярпець несправядлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацярпе́ць

1. гл. патрываць;

2. (панесці страту і г. д.) (er)liden* vt;

пацярпе́ць няўда́чу ine Schlppe erliden*; misslngen* (пра план, справу і г. д.);

пацярпе́ць стра́ты Verlste davntragen*;

пацярпе́ць паражэ́нне ine Nederlage erliden*;

3. (дапусціць) zlassen* vt; sich (D) etw. gefllen lssen*;

я гэ́тага не пацярплю́ ich lsse das nicht zu; ich lsse mir das nicht gefllen [beten]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цярпе́ць, -плю́, -піш, -пі́ць; -пім, церпіце́, -пя́ць; -пі; незак.

1. што і без дап. Мужна, стойка пераносіць фізічныя і маральныя пакуты.

Ц. боль.

Ц. непрыемнасці.

2. каго-што. Мірыцца з наяўнасцю каго-, чаго-н.; пагаджацца з кім-, чым-н.

Не ц. каго-небудзь.

Не ц. пярэчання.

3. што. Зносіць што-н. непрыемнае.

Ц. няўдачу.

4. ад чаго. Несці страты; атрымліваць пашкоджанні ад чаго-н., псавацца.

Пасевы церпяць ад засухі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не патрабаваць тэрміновага выканання, хуткага рашэння.

|| зак. пацярпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пім, церпіце́, -пя́ць; -пі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фія́ска, нескл., н.

Няўдача, поўны правал.

Пацярпець ф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караблекрушэ́нне, -я, н.

Гібель карабля ў моры.

Пацярпець к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўда́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

Адсутнасць удачы, поспеху.

Пацярпець няўдачу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крах, -у, м.

1. Разарэнне, банкруцтва.

К. банка.

2. перан. Правал, поўная няўдача.

Пацярпець к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)