па́хнуць, -ну, -неш, -не; пах, -хла; -ні; незак.

1. Вылучаць які-н. пах.

Добра п.

П. мятай.

Грошы не пахнуць (пра непатрабавальныя адносіны да таго, якім шляхам атрыманы грошы; неадабр.).

2. перан., звычайна безас., чым. Адчувацца, сведчыць пра набліжэнне чаго-н., магчымасць чаго-н. (разм.).

Пахне нядобрым.

Пахне порахам (пра набліжэнне вайны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́хнуць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. па́хну па́хнем
2-я ас. па́хнеш па́хнеце
3-я ас. па́хне па́хнуць
Прошлы час
м. па́х па́хлі
ж. па́хла
н. -
Дзеепрыслоўе
цяп. час па́хнучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́хнуць I несов., прям., перен. па́хнуть; (о цветах — ещё) благоуха́ть;

а́стры не п.а́стры не па́хнут;

ты ве́даеш, чым гэ́та ~не? — ты зна́ешь, чем э́то па́хнет?;

~не сма́жаным — па́хнет жа́реным;

~не по́рахам — па́хнет по́рохом;

і не ~не — и не па́хнет

па́хнуць II сов., однокр., разг. хло́пнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. чым і без дап. Вылучаць, распаўсюджваць які‑н. пах. Асабліва здорава, зусім па-хатняму, пахла ў зямлянцы цыбуля. Брыль. Рукі пахнуць зярнятамі, Што высяваў, Ці снапамі, нажатымі У часе жніва. Арочка. Пасля летняга цёплага дажджу каралінская вуліца пахне кветкамі і духмянай мятай. Сабаленка. / у безас. ужыв. У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. Мележ. У паветры пахла сенам, грыбамі. С. Александровіч.

2. перан.; чым. Разм. Мець прыкметы або рысы чаго‑н. [Багуцкі:] — Я даўно заўважыў яго злачынную работу, якая пахла нічым іншым, як звычайнай дыверсіяй. Лынькоў. / у безас. ужыв. Раптам .. [Міхал Тварыцкі] убачыў грошы. Гэта быў ужо не трохсотрублёвы пачак. Тут пахла ўжо не сотнямі, а тысячамі. Чорны.

3. перан.; чым. Разм. Сведчыць пра набліжэнне чаго‑н., магчымасць чаго‑н. — Вы ведаеце, што гэта пахне выключэннем, мой юны сябра? — сказаў Гедымін. Караткевіч. — Вось што, сынок, — Еўдакім узяў Юрку за плячо. — Бяжы да старшыні, скажы, што госці завіталі. А я сачыць за імі буду. Тут нечым нядобрым пахне... Курто. / у безас. ужыв. З дахаў звісаюць доўгія ледзя[ш]ы капяжу. Пахне вясной. Асіпенка.

•••

Грошы не пахнуць гл. грошы.

Зямлёю пахнуць — быць блізкім да смерці (пра вельмі хворага, пра зусім старога чалавека).

І не пахне чым‑н. — няма і не прадугледжваецца з’яўлення, наступлення чаго‑н.

Порахам пахне — пагражае вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́хнуць rechen* vi (чым-н. nach D), dften vi (чым-н. nach D); (непрыемна) stnken* vi (nach D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пахнуць, несці, цягнуць, тхнуць, патыхаць, духмяніцца, чадзіць / непрыемна: смярдзець / слаба: аддаваць; пахацець (разм.) □ біць у нос, даваць у нос

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

благоуха́ть несов. прые́мна па́хнуць, духмя́на па́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́хнуць, -ну, -неш, -не; -па́х, -хла; зак.

Пачаць пахнуць.

Запахла дымам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задухмя́нець

‘пачаць пахнуць, вылучаць водар’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. задухмя́нее задухмя́неюць
Прошлы час
м. задухмя́неў задухмя́нелі
ж. задухмя́нела
н. задухмя́нела
Дзеепрыслоўе
прош. час задухмя́неўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папа́хваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Злёгку, крыху пахнуць чым-н. (звычайна непрыемным).

З куфра папахвала (безас.) цвіллю.

Мяса папахвае (пачынае псавацца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)