паруша́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто парушае якія-н. правілы, законы, звычаі.

П. дысцыпліны.

П. граніцы.

|| ж. паруша́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паруша́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паруша́льнік паруша́льнікі
Р. паруша́льніка паруша́льнікаў
Д. паруша́льніку паруша́льнікам
В. паруша́льніка паруша́льнікаў
Т. паруша́льнікам паруша́льнікамі
М. паруша́льніку паруша́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паруша́льнік м. наруши́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паруша́льнік, ‑а, м.

Той, хто парушае якія‑н. законы, звычаі, парадкі і пад. Парушальнік дысцыпліны. □ Ноччу ўзнімалася страляніна, і ўсе дарослыя людзі дапамагалі пагранічнікам вылоўліваць парушальнікаў. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паруша́льнік м. Verltzer m -s, -;

паруша́льнік мі́ру Fredensstörer m -s, -;

паруша́льнік спако́ю Rhestörer m, Störenfried m -(e)s, -e;

паруша́льнік мяжы́ Grnzverletzer m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наруши́тель паруша́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паруша́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да парушальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lawbreaker [ˈlɔ:ˌbreɪkə] n. паруша́льнік зако́ну

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

offender [əˈfendə] n.

1. правапаруша́льнік, злачы́нца

2. паруша́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зло́сны, -ая, -ае.

1. Поўны злосці, нядобразычлівасці.

З. паклёп.

Злосныя намеры.

2. Сярдзіты, куслівы, злы (пра жывёл).

З. сабака.

3. Свядома нядобрасумленны.

З. банкрут.

4. Закаранелы ў чым-н. заганным.

З. парушальнік дысцыпліны.

|| наз. зло́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)