папра́духі

‘вячоркі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. папра́духі
Р. папра́дух
Д. папра́духам
В. папра́духі
Т. папра́духамі
М. папра́духах

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папраду́ха

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. папраду́ха папраду́хі
Р. папраду́хі папраду́х
Д. папраду́се папраду́хам
В. папраду́ху папраду́х
Т. папраду́хай
папраду́хаю
папраду́хамі
М. папраду́се папраду́хах

Іншыя варыянты: папра́духа.

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папра́духа

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. папра́духа папра́духі
Р. папра́духі папра́дух
Д. папра́дусе папра́духам
В. папра́духу папра́дух
Т. папра́духай
папра́духаю
папра́духамі
М. папра́дусе папра́духах

Іншыя варыянты: папраду́ха.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папра́духа, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Уст.

1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем. Якая папрадуха пры кудзелі, такое палатно ў белі. З нар.

2. толькі мн. (папра́духі, ‑дух). Зборышча, якое наладжвала вясковая моладзь для таго, каб папрасці і павесяліцца. Дзяўчаты ходзяць днём адна да адной на папрадухі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папраду́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ду́х, ж. (уст.).

1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем.

Якая п. пры кудзелі, такое палатно ў белі (з нар.).

2. мн. Вячоркі, якія наладжвала вясковая моладзь, каб папрасці і павесяліцца; попрадкі.

Хадзіць на папрадухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Пахаду́шкі, походу́шкі ’прасніца з днішчам’ (Уладз.). Не зусім ясна. Магчыма ад тпаход < пахаджаць < хадзіць (гл.) — з такой прасніцай хадзілі на папрадухі (вячоркі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́дка ’пралля’ (Бес., Уладз.; метрык., Мат. Гом.; свісл., Шатал.), ’калаўротак’, ’папрадухі’ (Уладз.), ’прасніца’ (нараўл., Мат. Гом.). Параўн. укр. прядка ’прасніца; пралля’, польск. prządka ’пралля’, чэш. дыял. prąd ’прасніца’. Да прасці праду.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папраду́ха ’жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. БП), попраду́ха ’папрадуха; вячоркі, дзе прадуць’ (Влад.), попраду́ха ’папрадуха’ (Клім.), папраду́хі мн. ’вячоркі, дзе прадуць і весяляцца’ (ТСБМ). Дэрыват з суф. ‑уха ад папрасці, папраду (гл. пра́сці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́сты ў песні: Пайду я на пра́сты глядзець, як мая мілая прадзець (міёр., Ант.). Значэнне, відавочна, ’папрадухі’. Ад прасці з суф. ‑т‑. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 30; Слаўскі, SP, 2, 35 і наст. Суфікс праславянскі, непрадуктыўны, таму слова з’яўляецца архаізмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЕЛА́СКЕС ((Velázquez; Velásquez) Дыега Радрыгес дэ Сільва і) (6.6.1599, г. Севілья, Іспанія — 6.8.1660),

іспанскі жывапісец. Вучыўся ў Севільі ў Ф. дэ Эрэры Старэйшага і Ф.​Пачэкі (1610—16). З 1623 прыдворны жывапісец Філіпа IV. Яго творчасць — вяршыня «залатога веку» ісп. жывапісу. Дэмакратызм і рэалізм творчасці Веласкеса праявіўся ўжо ў ранніх палотнах: «Снеданне» (1617), «Ваданос» (каля 1620). Нават афіцыйныя заказныя партрэты Веласкеса вылучаліся бязлітаснай праўдзівасцю характарыстык і псіхал. глыбінёй: «Філіп IV» (каля 1629 ці 1644), «Герцаг Аліварэс» (каля 1638), «Папа Інакенцій Х» (1650). Гуманістычны характар яго творчасці яскрава выявіўся ў партрэтах дзіцячых («Інфант Бальтасар Карлас», 1634—35, «Інфанта Маргарыта», 1659), прыдворных блазнаў («Себасцьян дэ Мора», «Эль Прыма», «Эль Боба з Карыі», 1631—48), рэалістычных («Хуан Матэас», канец 1632, «Дама з веерам», канец 1648, «Хуан Парэха», 1650). У творах на рэліг. і міфалаг. тэмы («Пакланенне вешчуноў», 1617, «Хрыстос у доме Марфы і Марыі», 1622, «Кузня Вулкана», «Вакх», 1630, «Венера перад люстэркам», 1648—49) вобразы святых і міфалаг. багоў Веласкес аб’ядноўваў з грубаватымі зямнымі вобразамі людзей. Яго творы «Здача Брэды», «Меніны» («Фрэйліны», 1656), «Папрадухі» («Міф аб Арахане», 1657) вызначылі ў еўрап. мастацтве 17 ст. новы тып шматпланавай карціны з кампазіцыйнымі і святлоценявымі эфектамі, паглыбленым псіхалагізмам. Каларыстыка яго твораў вылучаецца вытанчанымі валёрнымі гармоніямі, святлонасычанасцю. Творы Веласкеса былі прадметам вывучэння і крыніцай натхнення для Ф.​Гоі, Э.​Манэ, П.​Пікаса.

Літ.:

Знамеровская Т.П. Веласкес. М., 1978;

Justi C. Diego Velazquez und siene Jahrhundert. Leipzig, 1991.

В.​Я.​Буйвал.

Д.Веласкес. Меніны (Фрэйліны). 1656.

т. 4, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)