Па́нка ’корань аеру’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Памяншальнае ад панна (гл. пан). Параўн. яшчэ панны, а таксама кантэкст: «Панка з косамі сядзіць каля рэчкі ззелянеўшы».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́нк

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́нк па́нкі
Р. па́нка па́нкаў
Д. па́нку па́нкам
В. па́нка па́нкаў
Т. па́нкам па́нкамі
М. па́нку па́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пано́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пано́к панкі́
Р. панка́ панко́ў
Д. панку́ панка́м
В. панка́ панко́ў
Т. панко́м панка́мі
М. панку́ панка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Па́нны ’аер’ (Сл. ПЗБ). Да па́нна ’дзяўчына, паненка’ (параўн. па́нна, па́нка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́нна1 ’гатунак груш’ (ТС, Мат. Гом.). З польск. panna ’тс’.

Па́нна2 ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Бес.). Пераноснае значэнне ад панна < польск. panna ’дзяўчына’. Семантычную матывацыю гл. па́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазапрага́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Запрэгчы сябе ў што‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. Запрэгчы сваіх коней, валоў і пад. — пра ўсіх, многіх. У Панка конь ужо быў запрэжаны — стаяў ля ганка — і на возе ляжалі хатулі.. Таня падумала, што людзі з начы яшчэ пазапрагаліся, а ім ніхто не сказаў... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панва́, пані́ва, пано́ўка, паня́ва ’скаварада’ (Сцяшк. МГ), пані́ва ’тс’ (Сл. Брэс.), па́невка ’полка ў замка стрэльбы; палонка’ (Нас.). З польск. panew, panwia ’скаварада’, panewka ’полка ў замка стрэльбы’. Лексема мае агульнаславянскі характар (параўн. рус. па́нка ’драўляная міска’, чэш. pánev ’скаварада і г. д.’) і з’яўляецца праславянскім запазычаннем са ст.-в.-ням. pfanne ’тс’ (падрабязна гл. Фасмер, 3, 198; Брукнер, 394; Махэк₂, 432).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Fascibus excolitur, ut amictu quis redimitur

Як хто апранаецца, такімі пашанамі і надзяляецца.

Как кто одевается, такими почестями и наделяется.

бел. Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце. Калі худ, то ў кут. Прыбяры пянька ‒ стане за панка.

рус. Хороший наряд, так и чай варят; худой наряд, так и так сидят. Тот и умён, кто богато наряжён. По одёжке встречают.

фр. Riche habit fait fol honorer (Богатая одежда заставляет и дурака уважать). C’est la robe qu’on salué (Приветствуют платье/одежду).

англ. Clothes make the man (Одежда делает человека). Fine feathers make fine birds (Красивые перья делают красивых птиц).

нем. Das Kleid macht den Mann (Одежда делает человека). Wer sich putzt, ist nicht klug (Кто наряжён, не умён).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ула́снасць, ‑і, ж.

1. Тое, чым валодаюць, што знаходзіцца ў поўным распараджэнні каго‑, чаго‑н.; маёмасць, якая належыць каму‑, чаму‑н. Сацыялістычная ўласнасць. Прыватная ўласнасць. □ — Гэта ваш сабака? — .. спытаў палкоўнік. [Гунава:] — Гэта ўласнасць князя. Самуйлёнак. Каб не разбураны вакзал ды яшчэ вінзавод — уласнасць аднаго ўвішнага панка з колішніх лоўкіх аконамаў, дык можна было б падумаць, што наогул на свеце не было ніякай вайны. Васілевіч. Славутая артыстка не можа нічога зрабіць, каб спыніць гандаль здымкамі — яны з’яўляюцца ўласнасцю кампаніі. Новікаў. / у перан. ужыв. Сваё месца .. [дзень] аддаваў у поўную ўласнасць цёмнай ночы, якая неадступна крочыла за ім і ўсе прасторы напаўняла маўклівай цішынёй. Кавалёў.

2. Прыналежнасць каго‑, чаго‑н. каму‑, чаму‑н. з правам поўнага распараджэння. Пасля вайны з гітлераўскімі захопнікамі ў пушчы засталося ўсяго шаснаццаць зуброў. З’яўляліся яны ўласнасцю Польскай рэспублікі. Краўчанка. Збудаваная за панам халупіна на водшыбе .. засталася цяпер Агею ва ўласнасць, ніхто ў яго яе не забіраў. Крапіва.

•••

Кааператыўна-калгасная ўласнасць — адна з форм сацыялістычнай уласнасці: уласнасць асобных калгасаў і кааператыўных аб’яднанняў.

Сацыялістычная ўласнасць — грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці, аснова вытворчых адносін сацыялістычнага грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнуць, гну, гнеш, гне; гнём, гняце; незак., каго-што.

1. Прыдаваць дугападобную выгнутую форму; згінаць. Гнуць дрот. // Згінаць, рухаючы ў суставах (пра канечнасці, часткі цела). Гнуць пальцы. □ Трудна спіну гнуць спрацаваную, Каласы збіраць Паваляныя. Купала. // Схіляць уніз, прыгінаць да каго‑, чаго‑н. Ветры гнулі вецце да зямлі. А. Александровіч. Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць іх буйныя росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Колас. // перан. Падпарадкоўваць, душыць, гнясці. Быць трэба бадзёрым, вясёлым, І як бы ні гнуў цябе лёс. Прануза. Дымам пойдзе ўсё ліхое, Усё, што душыць нас і гне. Колас.

2. Вырабляць, нарыхтоўваць што‑н. шляхам згінання. Гнуць дугі.

3. перан.; і без дап. Разм. Накіроўваць свае дзеянні, размову на дасягненне якой‑н. мэты; схіляць да чаго‑н. — Ведаю, куды ты гнеш, кабета, — загарачыўся Гарбачэня. — Хочаш, каб табе грамадою дапамаглі пабудаваць хату... Гурскі. Мартын Рыль зірнуў на дзеда Талаша. Ён дагадваецца, куды гне стары. Колас.

•••

Гнуць горб (карак, спіну) — а) многа і цяжка працаваць на каго‑н. Гаравалі, гнулі спіны, горкім быў жаночы лёс, Рэкі буйныя кіпелі ад гарачых нашых слёз. А. Александровіч; б) перад кім пакланяцца, угоднічаць. Усе казалі, што й сын, як і бацька — мужык, Перад панам свой горб будзе гнуць... Чарот.

Гнуць на свой капыл — рабіць па-свойму, не зважаючы на думку іншых. Рыгор і дагэтуль гне на свой капыл усё ў хаце, але, апроч неладоў, нічога з гэтага няма. Чорны.

Гнуць сваё; гнуць (весці) сваю лінію — настойліва дамагацца чаго‑н., ажыццяўляць што‑н.

Гнуць у крук (безас.) — пра стан недамагання, пачатак хваробы. У панка ляскалі зубы і ўсяго гнула ў крук, аж балела паясніца. Пташнікаў.

Гнуць у тры пагібелі — моцна, жорстка прыгнятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)