1. і чаго. Паддзеўшы чым‑н., зачапіць, захапіць. Падчапіць бусаком бервяно. □ Стась узлез на лодку, стаў на карму і асцярожна, узяўшы лёгкае вясло, падчапіў ім расліну пад самае карэнне.Дубоўка.Марачок выпіў з крышкі тэрмаса і скарынкай падчапіў салакі.Караткевіч.
2.Разм. Прычапіць звычайна ў дадатак да чаго‑н.; узяць на буксір. Са станцыі падышоў запасны паравоз і, падчапіўшы заднія вагоны, адцягнуў іх назад.Лынькоў.Буксір падчапіў за карму наш вялізны белы цеплаход.Сіпакоў.// Начапіць, прычапіць да чаго‑н. Падчапіць на слупы тэлефонны провад.
3.перан.; і чаго. Разм. Набыць, атрымаць; нажыць. Дык, кажуць людзі, вяселле хутка згуляем. Ой, хітрыя гэтыя Маўчуны! Такую нявестку хочуць падчапіць!Шамякін.Пачатак восені выдаўся золкі, і, каб не вялікае жаданне падчапіць шчупака, я і не падумаў бы, на ноч гледзячы, выбірацца з хаты.Кандрусевіч.[Баласпай:] — З такімі сябрамі, як у цябе, не штука і ліхаманку падчапіць.Беразняк.
4.перан.Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, паставіўшы ў няёмкае, смешнае становішча. Пасварыліся.. [суседзі] летась.. Толькі з той пары ўсё здаецца Ігнату, што сусед на яго «зуб точыць», на людзях падчапіць заўсёды стараецца.Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падчапі́ць
1. (зачапіць, прычапіць) ánhaken vt (дачаго-н. an A);
2.разм. (набыць) sich (D) ánschaffen; áufgabeln vt (каго-н.);
дзе ты падчапі́ла яго́?разм. wo hast du ihn denn áufgegabelt?;
3.перан.разм. (сказацьшто-н.з’едлівае) nécken vt (чым-н. mit D); hänseln vt (пакепліваць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падчэ́пкагл.падчапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падчэ́пліваннегл.падчапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падчэ́плівацьгл.падчапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подцепи́тьсов., в разн. знач.падчапі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак.дападчапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)