падсу́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падсу́дны падсу́дная падсу́днае падсу́дныя
Р. падсу́днага падсу́днай
падсу́днае
падсу́днага падсу́дных
Д. падсу́днаму падсу́днай падсу́днаму падсу́дным
В. падсу́дны (неадуш.)
падсу́днага (адуш.)
падсу́дную падсу́днае падсу́дныя (неадуш.)
падсу́дных (адуш.)
Т. падсу́дным падсу́днай
падсу́днаю
падсу́дным падсу́днымі
М. падсу́дным падсу́днай падсу́дным падсу́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падсу́дны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. падсу́дны падсу́дныя
Р. падсу́днага падсу́дных
Д. падсу́днаму падсу́дным
В. падсу́днага падсу́дных
Т. падсу́дным падсу́днымі
М. падсу́дным падсу́дных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падсу́дны, -ая, -ае.

1. Які падлягае суду (наогул або ў дадзенай судовай інстанцыі).

Падсудная справа.

2. у знач. наз. падсу́дны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; падсу́дная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Чалавек, які абвінавачваецца ў чым-н. і знаходзіцца пад судом.

|| наз. падсу́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсу́дны

1. прил., юр. подсу́дный;

2. в знач. сущ. подсуди́мый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсу́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які падлягае суду, павінен разглядацца ў судзе. Падсудная справа.

2. у знач. наз. падсу́дны, ‑ага, м.; падсу́дная, ‑ай, ж. Той (тая), хто абвінавачваецца ў чым‑н. і знаходзіцца пад судом. У позве было прыпісана папярэджанне, што ў выпадку няяўкі ў паказаны час падсудны будзе арыштаваны і дастаўлены ў суд пад канвоем. Колас.

•••

Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудных гл. сесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падсудны 1/18; 8/19

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДСУ́ДНЫ,

абвінавачаны, якога аддалі пад суд. Паводле працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь (КПК у рэдакцыі 1960) мае права браць удзел у суд. разглядзе яго справы, заяўляць адводы і хадайніцтвы, прад’яўляць доказы, выступаць у суд. спрэчках, выступаць з апошнім словам, абскарджваць прыгавор і вызначэнне суда. Яўка П. ў суд абавязковая. Разбор справы пры адсутнасці П. дапускаецца ў выключных выпадках, калі гэта не перашкаджае ўстанаўленню ісціны па сутнасці абвінавачвання. Свае правы П. рэалізуе сам або з дапамогай абаронца. Пасля вынясення абвінаваўчага прыгавору і набыцця ім законнай сілы П. становіцца асуджаным. КПК Рэспублікі Беларусь 1999 замест паняцця «П.» ўжывае паняцце «абвінавачаны», пакідаючы за ім тыя ж правы і абавязкі.

Э.І.Кузьмянкова.

т. 11, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падсу́дны м. юрыд. ngeklagte (sub) m, f -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

подсу́дный падсу́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падабаро́нны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Падсудны, якога абараняе адвакат.

|| ж. падабаро́нная, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)