пабе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. гл. бегчы.

2. Пачаць бегчы (пра людзей, жывёл).

П. па бацьку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабе́гчы

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пабягу́ пабяжы́м
2-я ас. пабяжы́ш пабежыце́
3-я ас. пабяжы́ць пабягу́ць
Прошлы час
м. пабе́г пабе́глі
ж. пабе́гла
н. пабе́гла
Загадны лад
2-я ас. пабяжы́ пабяжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пабе́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пабе́гчы сов.

1. в разн. знач. побежа́ть;

хлапчукі́ ~глі па ву́ліцы — мальчи́шки побежа́ли по у́лице;

~глі ручаі́ — побежа́ли ручьи́;

па вадзе́ ~глі кругі́ — по воде́ побежа́ли круги́;

2. (па каго, што) побежа́ть (за кем, чем);

п. па кні́гу — побежа́ть за кни́гой;

3. (удалиться) убежа́ть;

п. ў лес — убежа́ть в лес;

4. (вскипеть, перелиться через край) уйти́, убежа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце; зак.

1. Пачаць бегчы (пра людзей, жывёл). Пабегчы дарогай. Пабегчы па вуліцы. □ Поезд крануўся, і Ірынка пабегла побач вагона і ўсё махала рукой. Чорны. Па гладкім дзядзінцы конь шпарка пабег. Бядуля. // Разм. Хутка пайсці, накіравацца куды‑н. з якой‑н. мэтай. Пабегчы ў аптэку. Пабегчы па доктара. □ [Вольга:] Ну, Ганна Іванаўна, вось вам вада, а я пабегла на завод. Кучар. // Пачаць хутка адступаць, уцякаць. Немцы не вытрымалі нечаканага ўдару танкістаў, пабеглі. Мележ.

2. Пачаць хутка рухацца (пра неадушаўлёныя прадметы, з’явы). Пабеглі языкі агню. Самалёт пабег па полі. □ «Масквіч», скрануўшыся з месца, зноў хутка пабег па вуліцы, абганяючы пешаходаў. Шахавец. // Аб уяўным руху прадметаў, міма якіх чалавек рухаецца сам. Стары падводзіў эшалон да станцыі. Збоку пабег зараснік. Уперадзе, з-за ўзгорка выпаўзалі чырвоныя камніцы станцыі. Мележ. // Працягнуцца, пралегчы (пра дарогу, сцежку і пад.). На карпусы завода, на шашу, якая пабегла адсюль на поўдзень, апала адліга. Грамовіч.

3. З’явіўшыся, узнікшы, пачаць разыходзіцца, цягнуцца, слацца ў нейкім кірунку. Не мінула і хвіліны, як паплавок маёй вуды з сілаю даў нырца. Толькі кругі ад яго пабеглі на чыстай люстраной вадзе. Якімовіч. З-пад крутога борта лодкі раптам пабеглі бурбалкі. Гамолка. // перан. Часта з’яўляцца, змяняючы адна другую (пра думкі). Няхай думкі мае пабягуць чарадой. Колас.

4. Пацячы, паліцца. Ударыў гром і поруч з гэтым Пабег ручай, за ім другі. Лужанін. Ледзь рукою дакрануўся крана — з-пад яго струмень вады пабег... Непачаловіч. // Пераліцца цераз край пры кіпенні. Малако пабегла.

5. перан. Пачаць хутка праходзіць, мінаць (пра час). І так пабеглі гады, адзін за адным. Расце мой сын — як клас, так вяршок. Ракітны.

•••

Мурашкі пабеглі па спіне (скуры, целе) гл. мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабе́гчы

1. (пачаць бегчы) (ls)rnnen* vi (s), (ls)lufen* vi (s);

2. (кінуцца наўцёкі) die Flucht ergrifen*; flehen* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

по́дскакам, прысл. (разм.).

Падскокваючы (бегчы, перамяшчацца).

Пабегчы п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрымгало́ў, прысл.

Вельмі хутка, імкліва, кулём.

С. пабегчы па вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Хутка кінуцца, пабегчы куды-н.

Невядомая постаць матнулася цераз дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гізану́ць

пабегчы

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. гізану́ гізанё́м
2-я ас. гізане́ш гізаняце́
3-я ас. гізане́ гізану́ць
Прошлы час
м. гізану́ў гізану́лі
ж. гізану́ла
н. гізану́ла
Загадны лад
2-я ас. гізані́ гізані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час гізану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цяг, -у, м. (рэдка).

Бег, рух.

Бягуць няспынным цягам дні.

Адным цягам (разм.) — без перадышкі, адным намаганнем.

Даць цягу (разм.) — уцячы, пабегчы.

З цягам часу — праз некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)