Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЕНКІ,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл.; чыг. ст. на лініі Оўруч—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км ад г. Мазыр, 143 км ад Гомеля. 3186 ж., 1025 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛЫНО́К,
вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Мазыр—Оўруч (Украіна). Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Ельск, 170 км ад Гомеля. 352 ж., 132 двары (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., на р. Мытва. Чыг. ст.
Мытва на лініі Калінкавічы—Оўруч. Цэнтр Міхалкаўскага с/с. За 27 км на Пд ад г. Мазыр, 160 км ад Гомеля. 950 ж., 365 двароў (2001). Мазырская птушкафабрыка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НКАВІЧЫ,
горад абл. падпарадкавання, цэнтр Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. За 122 км ад Гомеля.
Вузел чыг. ліній на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч, аўтадарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. 42,2 тыс.ж. (1998).
Упершыню ўпамінаюцца ў 1560 як сяло Каленкавічы ў Багрымаўскім старостве Мазырскага пав.ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка Рэчыцкага пав. Мінскай губ., належала кн. Шахоўскаму. У 1795 у К. 116 душ мужч полу, 36 двароў. З 1805 у царскай казне, у арэндзе М.Стражнікавай. З 1882 чыг. станцыя, з 1910 чыг. вузел. У 1897—1,3 тыс. ж, 196 двароў. З 3.7.1925 горад, у Мазырскай акр. У 1924—30 і з 1939 цэнтр Калінкавіцкага раёна. З 1938 у Палескай вобл. 9,8 тыс.ж. у 1939. З 21.8.1941 да 14.1.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў К. і раёне 1550 чал. Дзейнічала Калінкавіцкае патрыятычнае падполле. З 1954 у Гомельскай вобл. У 1959—14,9, у 1970—23,9 тыс. ж.
Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, дрэваапр., харч. прам-сці. Заводы быт хіміі, рамонтна-механічны. Брацкія магілы сав. воінаў, брацкія могілкі сав. воінаў і партызан, могілкі ахвяр фашызму. Помнікі: Вызвалення, сав. лётчыкам. Помнік археалогіі — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЛЕПКА ((Nálepka) Ян) (псеўд.Рэпкін; 20.9.1912, в. Сміжані, Славакія — 16.11.1943),
арганізатар і кіраўнік славацкага партыз. атрада, які дзейнічаў на тэр. Беларусі і Украіны ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), Герой Славацкага нац. паўстання (1945). Скончыў афіцэрскую школу (1936). У Вял.Айч. вайну з 1941 у складзе войск марыянетачнага ўрада Славакіі на тэр. акупіраваных Беларусі і Украіны, нач. 101-га славацкага палка. Створаная ім антыфаш. падп. група ў 1942 наладзіла сувязь з партызанамі і ў пач. 1943 перайшла да іх. Н. стаў камандзірам атрада партыз. злучэння А.М.Сабурава, які дзейнічаў у раёне Оўруч—Ельск—Мазыр—Алеўск. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЫН,
гарадскі пасёлак у Брагінскім р-не Гомельскай вобл., прыстань на р. Дняпро. За 52 км на Пд ад Брагіна, 3 км ад чыг. ст. Ёлча на лініі Чарнігаў—Оўруч (Украіна), аўтадарогай злучаны з Брагінам. 2,4 тыс.ж. (1998).
У 19 ст. мястэчка Рэчыцкага пав., параходная прыстань, вятрак, 6 крам; 550 ж. (1897). З 1923 цэнтр воласці Рэчыцкага пав. У 1926—62 цэнтр Камарынскага раёна. З 28.8.1941 да 23.9.1943 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў К. 98 чал. З 17.11.1959 гар. пасёлак, з 1962 у Брагінскім р-не. У 1971—1,6 тыс. ж.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́піць ’латаць, рамантаваць адзенне’ (Гарэц., Бір., Сцяшк., Бяльк., Касп., Шат., Мат. Гом.; маг., КЭС; навагр., Нар. сл., ДАБМ, к. 323), паўн.-пін.ла́піты ’тс’ (Нар. лекс.), оўруч. лапіт ’тс’ (Бел.-укр. ізал.). Старажытны балтызм. Параўн. літ.lópyti, лат.lāpît ’тс’ (Фасмер, 2, 459; Мюленбах-Эндзелін, 2, 439; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж ла́плены ’пярэсты, рабы (конь)’ (Нік., Няч.), лаплены, лапліны(й) ’палатаны’ (Нас., Бяльк.; кіраў., Нар. сл.; барыс., Сл. паўн.-зах.), лапленне ’латанне’ (Юрч.), гом.ла́плінка, ла́плянка ’латка’ (ДАБМ, 925), лапленнік ’той, хто латае’ (Юрч. Вытв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАГАРА́З (Уладзімір Германавіч) (27.4.1865, г.Оўруч Жытомірскай вобл., Украіна — 10.5.1936),
этнограф, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Адзін з пачынальнікаў сістэм. вывучэння гісторыі, этнаграфіі, культуры і быту народаў Поўначы. За прыналежнасць да партыі «Народная воля» сасланы на Калыму (1890—98). З 1921 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1932 дырэктар Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АНСССР. Адзін са стваральнікаў пісьменнасці, фундаментальных прац па этнаграфіі і фальклоры народаў Поўначы; аўтар першых падручнікаў, слоўнікаў, граматыкі чукоцкай мовы, манаграфіі «Чукчы» (ч. 1—2, 1934—39). Пісаў вершаваныя і празаічныя творы пад псеўданімам Тан (кн. «Чукоцкія апавяданні», 1899; «Калымскія апавяданні», 1931; аповесці «Восем плямёнаў», 1902; «Дні волі», 1906; «Ахвяра дракона», 1909; раман «Уваскрэслае племя», 1935, і інш.). Творы Багараза вызначаюцца маст. дакладнасцю, жывой нар. мовай, сувяззю з фальклорам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЎЛЯ́НЕ,
племянное аб’яднанне ўсх. славян у 8—10 ст., якое жыло на правабярэжжы Прыпяці ў міжрэччах Гарыні, Ужа, Цецерава, Дняпра. Назва паходзіць ад лясной мясцовасці. На У межавалі з палянамі, на З — валынянамі (па Случы) і бужанамі, на Пн з дрыгавічамі. Самыя стараж. помнікі Д. — курганныя могільнікі з трупаспаленнем, у канцы 10 ст. з’яўляюцца курганы з трупапалажэннем на гарызонце, у насыпе або ў яме галавой на З. Пахавальны інвентар: пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, шкляныя і сердалікавыя пацеркі, жалезныя нажы і інш. Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам, ткацтвам, апрацоўкай жалеза. Жылі ў паўзямлянках. Гал. гарады: Уручый (Оўруч), Горадск; у Іскарасцені (Корасцень) жыў князь і старэйшыны з мясц. знаці. У 9—10 ст. мелі сваё паліт. аб’яднанне — «княжанне». Пры княгіні Вользе (сярэдзіна 10 ст.) землі Д. далучаны да Кіева і ператвораны ва ўдзельнае княства з цэнтрам у г. Уручый. Апошні раз упамінаюцца пад 1136.
Літ.:
Седов В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. М., 1982.