СТРАЛІ́ЧАВА,

вёска ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Хойнікі—Оўруч (Украіна). Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Стралічава». За 7 км на Пд ад горада і 12 км ад чыг. ст. Хойнікі, 110 км ад Гомеля. 979 ж., 349 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)