нірва́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. нірва́на
Р. нірва́ны
Д. нірва́не
В. нірва́ну
Т. нірва́най
нірва́наю
М. нірва́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нірва́на, -ы, ж.

1. Паводле вучэння будыстаў: стан глыбокага спакою і поўнай унутранай гармоніі, які дасягаецца адмаўленнем ад усіх жыццёвых клопатаў і імкненняў.

2. перан. Стан спакою, сузірання і асалоды.

Апусціцца ў нірвану.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нірва́на ж., рел., перен. нирва́на;

апусці́цца ў ~ну — погрузи́ться в нирва́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нірвана 2/454

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

нірвана

т. 11, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нірва́на, ‑ы, ж.

Паводле вучэння будыстаў — стан спакою і шчасця, які дасягаецца адмаўленнем ад усіх жыццёвых клопатаў і імкненняў. // Месца, дзе знаходзяцца «душы» ў такім стане. // перан. Стан спакою, сузірання і асалоды.

•••

Патануць у нірване гл. патануць.

[Санскрыт. nirvāna — знікненне, згасанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нірва́на ж. рэл. філас. Nirwna n -s і -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нірва́на

(санскр. nirvana = знікненне, згасанне)

стан спакою і шчасця, які, паводле будызму, дасягаецца адмаўленнем ад жыццёвых клопатаў і імкненняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нірва́на

(санскр. nirvana = знікненне, згасанне)

стан спакою і шчасця, які, паводле будызму, дасягаецца адмаўленнем ад жыццёвых клопатаў і імкненняў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

nirvana [nɪəˈvɑ:nə] n. нірва́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)