НЯПЭ́ЎНЫЯ ВІ́ДЫ,

віды жывых арганізмаў, пагроза знікнення якіх з дадзенай тэр. ўмоўна існуе (колькасць і стан папуляцый выклікаюць трывогу), аднак ступень яе дакладна не вызначана (з-за недахопу звестак). Уключаюцца ў Чырвоныя кнігі (катэгорыя 4 Камісіі па рэдкіх і знікаючых відах МСАП). На Беларусі 1 Н.в. млекакормячых, 17 — птушак, 8 — насякомых, 7 — пакрытанасенных раслін, па 4 — грыбоў і водарасцей. Ахова Н.в. патрабуе вывучэння іх біялогіі, экалогіі і пашырэння, уліку сустрэч, кантролю за станам папуляцый, забароны здабычы (збору), аховы месцаў пражывання (росту), увядзення ў культуру і рассялення ў прыродныя экатопы (для раслін) і інш.

т. 11, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

няпэ́ўны, -ая, -ае.

1. Які не заслугоўвае давер’я; ненадзейны.

Няпэўныя звесткі.

2. Дакладна не ўстаноўлены.

Няпэўнага ўзросту жанчына.

3. Пазбаўлены цвёрдасці, упэўненасці, нерашучы.

Няпэўныя крокі.

|| наз. няпэ́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няпэ́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няпэ́ўны няпэ́ўная няпэ́ўнае няпэ́ўныя
Р. няпэ́ўнага няпэ́ўнай
няпэ́ўнае
няпэ́ўнага няпэ́ўных
Д. няпэ́ўнаму няпэ́ўнай няпэ́ўнаму няпэ́ўным
В. няпэ́ўны (неадуш.)
няпэ́ўнага (адуш.)
няпэ́ўную няпэ́ўнае няпэ́ўныя (неадуш.)
няпэ́ўных (адуш.)
Т. няпэ́ўным няпэ́ўнай
няпэ́ўнаю
няпэ́ўным няпэ́ўнымі
М. няпэ́ўным няпэ́ўнай няпэ́ўным няпэ́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няпэ́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няпэ́ўны няпэ́ўная няпэ́ўнае няпэ́ўныя
Р. няпэ́ўнага няпэ́ўнай
няпэ́ўнае
няпэ́ўнага няпэ́ўных
Д. няпэ́ўнаму няпэ́ўнай няпэ́ўнаму няпэ́ўным
В. няпэ́ўны (неадуш.)
няпэ́ўнага (адуш.)
няпэ́ўную няпэ́ўнае няпэ́ўныя (неадуш.)
няпэ́ўных (адуш.)
Т. няпэ́ўным няпэ́ўнай
няпэ́ўнаю
няпэ́ўным няпэ́ўнымі
М. няпэ́ўным няпэ́ўнай няпэ́ўным няпэ́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

totter [ˈtɒtə] v. хіста́цца; ківа́цца; клы́паць;

tottering steps няпэ́ўныя кро́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няпэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Не зусім выразны, няясны. У паўзмроку.. вельмі мала што можна было ўбачыць. Трохі віднеліся няпэўныя абрысы тых дрэў, што раслі бліжэй к хаце. Кулакоўскі. Фарба на.. [куфры], некалі чырвоная, месцамі пацямнела і мела цяпер няпэўны буры колер. Сіўцоў. // Пра пачуцці, уяўленні, адчуванні і пад. І ўвесь вечар не пакідала.. [Аню] нейкая незразумелая не то трывога, не то няпэўнае чаканне. Васілевіч. Нейкі няпэўны настрой авалодвае Андрыянам. І светла на сэрцы ад сустрэчы з Юлькай, і точыць сумненне ці пакахае яна яго. Марціновіч.

2. Дакладна не ўстаноўлены. Была ў вагоне яшчэ жанчына з дзіцем на руках, малады мужчына ў сінім камбінезоне, чалавек няпэўнага ўзросту ў чорным бліскучым плашчы. Васілёнак.

3. Пазбаўлены цвёрдасці, упэўненасці, нерашучы. За дзвярыма пачуліся няпэўныя крокі босага чалавека. Бядуля. [Гвардыян] мацней захінуўся ў футра і няпэўнаю ступою пасунуўся да дзвярэй. Зарэцкі.

4. Такі, у якім нельга быць поўнасцю ўпэўненым; ненадзейны. Няпэўныя звесткі. Няпэўнае становішча. □ Пра дзяўчынку хоць трошкі было вядома, а наконт хлопчыка ўзнікалі розныя думкі і вельмі няпэўныя .. меркаванні. Кулакоўскі. Лічачы гэтую справу няпэўнай, дырэктар трымаў яе пакуль што ў сакрэце. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАЙМЕ́ННІК,

часціна мовы, якая паказвае на прадметы і якасці, не называючы іх. Канкрэтнае значэнне мае толькі ў звязнай мове, дзе выступае як марфалагічны сінонім да назоўніка, прыметніка ці лічэбніка. Паводле суадносін з інш. часцінамі мовы З. падзяляюць на назоўнікавыя, прыметнікавыя і лічэбнікавыя; паводле значэння — на асабовыя (я, мы, ты, вы), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, наш, твой), пытальна-адносныя (хто, што, каторы), указальныя (гэты, той, такі), азначальныя (сам, увесь, кожны, іншы), адмоўныя (ніхто, нішто), няпэўныя (нехта, некаторы, нейкі). У сказе выконваюць ролю дзейніка, выказніка і дадатковых членаў сказа, найчасцей дапаўнення і азначэння.

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

Я.​М.​Камароўскі.

т. 6, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дзёшава, дзешаве́ць (БРС). Параўн. рус. дешёвый, укр. деше́вий. Паводле Трубачова (Эт. сл., 4, 219–220), слова няяснай структуры, але, магчыма, даўняга паходжання. Этымалогіі яго няпэўныя (ад слав. *desiti, *desnica і інш.). Агляд у Фасмера, 1, 509–510; Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

uncertain [ʌnˈsɜ:tn] adj.

1. (about/of) няўпэ́ўнены;

be/feel uncertain не быць упэ́ўненым, сумнява́цца

2. пераме́нлівы, ненадзе́йны;

uncertain weather зме́нлівае надво́р’е

3. няпэ́ўны; невыра́зны;

uncertain steps of babies няпэ́ўныя кро́кі немаўля́так

in no uncertain terms я́сна і выра́зна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чу́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Вестка, паведамленне. [Кандрат:] — А ад Барташэвіча чутак няма? — [Домна:] — ..Чаму няма? Напісаў, што скора прыйдзе. Лобан. Чуткі з вайны трохі-трохі даходзілі да горада, надта далёка была яна адгэтуль. Мурашка. І вось гэтай вясною маланкай абляцела ўсе вёскі чутка: да Першага мая шахцёры абяцаюць даць калійную соль. Кулакоўскі. // звычайна мн. (чу́ткі, ‑так). Звесткі (звычайна няпэўныя, недакладныя); пагалоска. Справы ў яго доўга не ладзіліся, і да Зыбіна даходзілі чуткі, што яго вось-вось здымуць з пасады. Мележ. Хадзілі чуткі, што ніякі.. [Мінін] не слесар, а жандар коннай петраградскай паліцыі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)