ноч, -ы, мн. но́чы, начэ́й, нача́м, нача́мі, нача́х, ж.

Частка сутак з вечара да раніцы.

Не спаць начамі.

Зорная н.

Палярная ноч — частка года за Палярным кругам, калі сонца не падымаецца над гарызонтам.

Ноч у ноч — кожную ноч.

Рабінавая ноч — цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі.

|| ласк. но́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж., но́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. і но́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. начны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́ч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. но́ч но́чы
Р. но́чы начэ́й
Д. но́чы нача́м
В. но́ч но́чы
Т. но́ччу нача́мі
М. но́чы нача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ноч ж. ночь;

н. пе́рад Но́вым го́дам — ночь пе́ред Но́вым го́дом;

бе́лыя но́чы — бе́лые но́чи;

паля́рная н. — поля́рная ночь;

аб н. — в тече́ние одно́й но́чи, в одну́ ночь;

до́брай но́чы — до́брой (споко́йной) но́чи; прия́тного сна;

дзень і н. — день и ночь;

як н. і дзень — как ночь и день;

варфаламе́еўская н. — варфоломе́евская ночь;

рабі́навая (вераб’і́ная) н. — воробьи́ная ночь;

на н. гле́дзячы — на ночь гля́дя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ноч, ‑ы; мн. ночы, начэй, начам, ночы, начамі, начах; ж.

Частка сутак ад захаду да ўсходу сонца, з вечара да раніцы. Да позняй ночы. Глухая ноч. □ Вечар і ноч прайшлі ў канчатковай падрыхтоўцы абароны. Брыль. Ноч выдалася зорная, цёплая. Якімовіч. З-за мяне маці не спіць цэлымі начамі. Бядуля.

•••

Белыя ночы — кароткія ночы на поўначы, калі вечаровы змрок непасрэдна пераходзіць у ранішняе світанне.

Палярная ноч — частка года за палярным кругам, на працягу якой не ўзыходзіць сонца.

Варфаламееўская ноч — масавае знішчэнне бязвінных людзей (назва ўзнікла пасля знішчэння гугенотаў католікамі ў Парыжы перад святам «святога Варфаламея» 24 жніўня 1572 г.).

Вераб’іная ноч — а) тое, што і рабінавая ноч; б) самая кароткая летняя ноч.

На ноч гледзячы гл. гледзячы.

Ноч у ноч — кожную ноч.

Рабінавая ноч — цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі. Ноч была рабінавая: раз-пораз грымелі перуны, жахалі маланкі, па густым чарналессі шоргаў дождж. Сабаленка. — Бываюць .. такія ночы, што дажджу няма, а бліскае з вечара да раніцы. Такія ночы ў нас называюць рабінавымі... Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ноч ж. Nacht f -, Nächte;

нача́мі [па нача́х] nachts;

за ноч (хутка) über Nacht, von hute auf mrgen;

цэ́лымі нача́мі nächtelang;

на ноч vor dem Schlfengehen;

з наступле́ннем ночы bei inbruch der Nacht;

паля́рная ноч Polrnacht f;

бе́лыя ночы wiße Nächte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

НОЧ,

цёмная частка сутак ад заходу Сонца вечарам да яго ўсходу раніцай. Разам з днём складае суткі. Працягласць (даўжыня) Н. залежыць ад геагр. шыраты мясцовасці і схілення Сонца адносна гарызонту. На зямным экватары даўжыня Н. прыблізна пастаянная і роўная 12 гадз, у Паўн. паўшар’і — больш за 12 гадз пры адмоўным схіленні Сонца (у халодны перыяд) і менш за 12 гадз пры дадатным. Найб. даўжыня Н. ў Паўн. паўшар’і бывае ў дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снеж.), найменшая — у дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.). За палярным кругам даўж. Н. зімой можа перавышаць 24 гадз (палярная Н.), на полюсах Н. і дзень доўжацца па паўгода. Самая доўгая Н. у Мінску складае 16 гадз 29 мін, самая кароткая — 6 гадз 49 мін.

т. 11, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ночноч, частка сутак’ (Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ніч, рус. ночь, польск., чэш., славац., н.-луж. noc, в.-луж. nóc, славен. nóč, серб.-харв. но̑ћ, макед. ноќ, балг. нощ. Прасл. *noktь, роднаснае літ. naktis, лат. nakts, ст.-прус. naktin (він. скл. адз. л.), ст.-інд. nák, náktis ’ночы’, лац. nox, noctis (він. скл.), грэч. νύξноч’, гоц. nahts (Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227). У аснове матывацыі значэнне ’гнуць, сцягваць’, параўн. лац. nox пры necto ’сцягваць, звязваць’, што дало значэнне ’закрываць (святло)’ (Макоўскі, Мир слов и знач., 139), параўн. сутон ’тонкі лядок на вадзе’ і ’змрок’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вераб’іная ноч, гл. Рабінавая ноч

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Варфаламееўская ноч 2/606; 4/77; 6/71; 8/294; 9/257

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРАБ’І́НАЯ НОЧ,

тое, што рабінавая ноч.

т. 4, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)