Несцерка 7/488

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЕ́СЦЕРКА,

герой бел. нар. казак. Разумны і спрытны бядняк, які ў любых сітуацыях знаходзіць выйсце, можа перахітрыць і паноў. Казкі з героямі, падобнымі да Н. (сюжэтны тып АТ * 847 «Залатое стрэмечка»), ёсць у рус., літ. і польск. фальклоры. На аснове бел. казак пра дасціпнага і знаходлівага бедняка В.​Вольскі напісаў прасякнутую яркім нац. гумарам камедыю «Несцерка».

т. 11, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́СЕЎ (Канстанцін Іванавіч) (н. 24.3. 1933, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),

бел. і расійскі спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957). З 1957 у муз. т-рах Расіі і Украіны. У 1970—93 саліст Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Валодае моцным прыгожым голасам, майстэрствам вострай сцэнічнай характарыстыкі. На бел. сцэне стварыў больш за 40 разнапланавых вобразаў: Якім і Сцяпан Крыніцкі, Дзмітрый, Матыль («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю.​Семянякі), НесцеркаНесцерка» Р.​Суруса), Дзяніс Давыдаў («Дзяніс Давыдаў» А.​Мдывані), Эдвін і Феры, Тасіла («Сільва», «Марыца» І.​Кальмана), Франк («Лятучая мыш» І.​Штрауса), Крамон і Негаш («Вясёлая ўдава» Ф.​Легара), Пікерынг («Мая цудоўная лэдзі» Ф.​Лоу), Мікіта («Халопка» М.​Стрэльнікава), Янга і Філіп, Цэзар Галь («Вольны вецер» І.​Дунаеўскага), Назар Дума («Вяселле ў Малінаўцы» Б.​Аляксандрава), Сцешка і Ігнат Рыгоравіч («Бабскі бунт» Я.​Пцічкіна), Карбон і Рагно («Сірано» С.​Пажлакова), Фамусаў («Гора ад розуму» А.​Фельзера) і інш.

т. 9, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пастано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паставіць ​1.

2. Арганізацыя чаго‑н. Пастаноўка політэхнічнага навучання. Пастаноўка музычнай адукацыі ў школах.

3. Р мн. ‑новак. Спектакль, інсцэніроўка. Афішы тэатра імя Якуба Коласа паведамлялі аб пастаноўцы камедыі В. Вольскага «Несцерка». «Полымя». — Адкуль бяжыш? — абыякава пытае.. [бацька]. У голасе адчуваюцца ноткі халоднасці. — З Альхоўкі, — адказвае Наталька, — там пастаноўка была. Кулакоўскі.

4. Становішча якой‑н. часткі цела, твару; манера трымаць якую‑н. частку цела. Правільная пастаноўка ног.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІХЕ́ЕНКА (Анатоль Міхайлавіч) (н. 4.2. 1930, б.в. Сітнікі, Полацкі р-н Віцебскай вобл.),

бел. самадзейны разьбяр па дрэве. Працуе пераважна ў галіне дробнай пластыкі. Аўтар кампазіцый на фальклорныя, літ., гіст. тэмы. Творы вызначаюцца смелымі выразнымі ракурсамі, абагульненай плоскаснай манерай разьбы: «Хадакі да У.​І.​Леніна», «Гусляр», «Пойдзем у партызаны» (усе 1970), сувенірныя шахматы (1975), «Несцерка» (1976), «Дзед Талаш» (1977), «Партызаны» (1978), «Першае каханне» (1979), «Лявоніха» (1980) і інш.

А.​Міхеенка. Партызаны. 1978.

т. 10, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЛЫЧО́Ў (Юрый Аляксандравіч) (2.4.1921, г. Мурам Уладзімірскай вобл., Расія — 16.9.1976),

бел. мастак кіно, жывапісец. Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1953). З 1953 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Мастак-пастаноўшчык фільмаў: «Дзеці партызана», «Несцерка», «Міколка-паравоз», «Шчасце трэба берагчы», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Першыя выпрабаванні» (з У.​Белавусавым), «Насустрач буры», «Пушчык едзе ў Прагу», «Анюціна дарога», «Ствары бой», «Там, удалечыні за ракой», «Неадкрытыя астравы», «Маленькі сяржант»; тэлефільма «Па сакрэце па ўсім свеце». Сярод жывапісных работ: «Шыпшына», «Самота», «Раніца ў горадзе», «Зімовы дзень», «Хутар», «Цішыня», «Масток», «Дарога»; партрэты, эцюды, замалёўкі і інш.

Г.​А.​Фатыхава.

Ю.Булычоў. Раніца ў горадзе. 1957.

т. 3, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРА́МІС (Іосіф Самуілавіч) (29.10.1918, Мінск — 29.9.1984),

бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах валторны (1941) і оперна-сімф. дырыжыравання (1950). З 1936 у Дзярж. т-ры оперы і балета, у 1979 — 82 гал. дырыжор Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены: нац. оперы «Марынка» Р.​Пукста і «Калі ападае лісце» Ю.​Семянякі, аперэта «Несцерка» Р.​Суруса, класічныя оперы «Баль-маскарад» і «Атэла» Дж.​Вердзі, «Князь Ігар» А.​Барадзіна, балеты «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага, «Спартак» А.​Хачатурана, «Жызэль» А.​Адана, аперэта «Лятучая мыш» І.​Штрауса і інш.

т. 1, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАВУ́САЎ (Алег Паўлавіч) (н. 16.11.1945, г. Слуцк),

бел. мастацтвазнавец, дзеяч кінамастацтва. Скончыў БДУ (1966). Заснавальнік і мастацкі кіраўнік майстэрні мультфільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1975—89), анімацыйных студый (1989—95), віцэ-прэзідэнт кінавідэастудыі «Кадр-2» (з 1995). З 1963 выступае ў друку па праблемах бел. выяўл. мастацтва. Аўтар сцэнарыяў хранікальна-дакумент. і публіцыстычных фільмаў «Прафесар прыгажосці» (1972, з У.​Бойкам), «Загадка Ф.​Скарыны» (1973), «Развітальны вальс» (1977), «Задума» (1979), «Нераскрыты» (1992) і інш. Стваральнік анімацыйных фільмаў: «Казка пра вясёлага клоуна» (1980, рэжысёр), «Несцерка» (1978, аўтар сцэнарыя з В.​Вольскім), аўтар сцэнарыяў і рэжысёр стужак «Песня пра зубра» (1983), «Вельмі стары чалавек» (1989), «Дэкамерон» (1994, і прадзюсер).

Л.​Д.​Фінкельштэйн.

т. 2, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЙДУ́ЛІС (Алена Андрэеўна) (н. 27.7.1943, в. Складанцы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыла Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1968). Працавала ў т-рах Расіі. У 1973—75 і з 1983 у Гродзенскім, у 1978—83 у Магілёўскім абл. драм. т-рах. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Дама («Тутэйшыя» Я.​Купалы), Мальвіна («Несцерка» В.​Вольскага), Імператрыца Аляксандра Фёдараўна («Змова імператрыцы» А.​К.​Талстога і П.​Шчогалева), Валянціна Андронаўна («Заўтра была вайна» паводле Б.​Васільева), Валянціна («Зоркі на ранішнім небе» А.​Галіна), Мірандаліна («Гаспадыня гасцініцы» К.​Гальдоні), Марыя Сцюарт (аднайм. п’еса Ф.​Шылера), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э.​Олбі).

т. 4, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛЬПЕ́РЫНА (Юдзіф Самойлаўна) (18.3.1914, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 12.4.1985),

бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). Працавала ў Т-ры юнага гледача БССР (1937—40), у абл. драм. т-рах Пінскім (1940—41, 1945—54) і Магілёўскім (1954—84). Выканаўца характарных роляў. Акрэсленасць і дакладнасць псіхал. распрацоўкі вобраза спалучаліся з яркім знешнім малюнкам. Сярод роляў: Агата, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я.​Купалы), Насця («Несцерка» В.​Вольскага), Бабуля Ціханаўна («Даруй мне» К.​Губарэвіча), Лявоніха («Лявоніха на арбіце» А.​Макаёнка), Негіна, Аксюша («Таленты і паклоннікі», «Лес» А.​Астроўскага), Нэнсі («Замак Броўдзі» паводле А.​Кроніна), Клара Цэханасьян («Візіт старой дамы» Ф.​Дзюрэнмата).

т. 4, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)